Архіў навін
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ № 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці – работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан далучыцца да дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам».
Як паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ», у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”» 13жніўня з 15.00 патэнцыйных удзельнікаў праекта будуць сустракаць валанцёры. Яны раскажуць наведвальнікам магазіна пра акцыю і адрасатах – выхаванцах Раснянскай дапаможнай школы-інтэрната і Дрыбінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы Мсціслаўскага райвыканкама выявіў шэраг парушэнняў і недахопаў пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю і зямлёй. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Конкурс эскізных праектаў помніка «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» абвясціў Кіраўскі райвыканкам. Спаборніцтва прысвечана 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго мэтай з’яўляецца захаванне памяці аб ахвярах таго страшнага часу.
Кампазіцыйнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва з распрацоўкай планіровачнага рашэння прапанаванай тэрыторыі, ужо існуючых аб’ектаў і ландшафту.
Інфармацыйны рэсурс ЦВК ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by), з дапамогай якога будуць асвятляцца ўсе важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, пачаў сваю работу 9 жніўня.
На рэсурсе публікуюцца апошнія навіны СМІ аб ходзе выбарчай кампаніі. Тут таксама размешчаны першы відэазварот старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. У ім кіраўнік ЦВК, у прыватнасці, падрабязна расказвае аб парадку вылучэння ў акруговыя выбарчыя камісіі, якія павінны быць утвораны не пазней за 2 верасня ўключна.
Трэцяя змена дзіцячага сацыяльнага лагера Junior Ignite Camp пачала працу ў вёсцы Дудзінка Мінскай вобласці. Гэтым разам удзельнікамі незвычайных заняткаў у сферы IT стала сто таленавітых хлопцаў і дзяўчат з 34 гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці, падлеткі з інваліднасцю, падапечныя UNHCR і SOS-Дзіцячая вёска (Бараўляны), паведамілі арганізатары.
У Магілёўскай вобласці актыўна вядзецца будаўніцтва сацыяльна значных аб’ектаў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці больш за 60% вырабленай прадукцыі рэалізуецца на экспарт. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар сёння на пасяджэнні, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за першае паўгоддзе 2019 года.
Пачаўся прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Дакументы прымаюцца ў кабінеце № 111 аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). Апошні дзень – 30 жніўня 2019 года.
Ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне 13-14 жніўня адзначаць Мядовы спас. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.
У Магілёве 22 жніўня адбудзецца выязное пасяджэнне грамадскай прыёмнай блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 14.30 у абласным выканаўчым камітэце.
У першай частцы пасяджэння эксперты ЕЭК раскажуць аб прававых асновах у сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), а таксама аб адказнасці за парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі.
Астанкі 6 савецкіх байцоў паднятыя ў Чавускім раёне. Пошукавая аперацыя вядзецца паблізу ракі Проня на месцы лютых баёў. Разам з пошукавікамі клуба «ВІККРУ» у раскопках удзельнічаюць іх расійскія калегі, а таксама байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны.
Спіс помнікаў прыроды Магілёўскай вобласці можа папоўніць яшчэ адзін аб’ект. У лясах Касцюковіцкага раёна расце дуб, узрост якога амаль 200 гадоў.
Каб вызначыць параметры дрэва, у рэгіён запрасілі спецыялістаў Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вынік даследавання сведчаць аб тым, што дуб можа прэтэндаваць на атрыманне статусу помніка прыроды мясцовага значэння.
Персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Канстанціна Качана «Радзімаю зачараваны» адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
На выставе, якая з поспехам падарожнічае па Беларусі, будзе прадстаўлена 62 работы мастака. У пейзажах і нацюрмортах таленавіты жывапісец раскрывае паэтычную прыгажосць сціплай беларускай прыроды, прыгажосць малых гарадоў і мястэчак з тысячагадовай гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця сельскага чалавека.
На асіповіцкім пуцеправодзе, які эксплуатаваўся амаль 20 гадоў, пачаўся доўгачаканы рамонт. Гэты мост звязвае паўночную і паўднёвую часткі райцэнтра і з’яўляецца галоўнай гарадской транспартнай артэрыяй.
У апошні час было шмат скаргаў ад кіроўцаў на стан асфальтавага пакрыцця і наяўнасць так званых тэмпературных швоў.
Завяршыць рамонт плануецца да 1 лістапада.
Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца з 10 да 9,5 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 11,5 да 10,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,5 да 8,25 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 7 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. З праблемнымі пытаннямі да кіраўніка Прыдняпроўскага краю звярнулася дзевяць жыхароў рэгіёна.
Так, сям’ю магілёўцаў, якія пражываюць па вуліцы М. Лук’янава, турбавала адсутнасць у іх нядаўна збудаваным прыватным доме вады. Яшчэ ў мінулым годзе новабудоўля была прынята ў эксплуатацыю, але да гэтага часу яна застаецца без цэнтралізаванага водазабеспячэння.
Сетку садаводчых гадавальнікаў створаць на тэрыторыі Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла дырэктар мясцовага фонду развіцця «Старт-Усход» Аляксандра Чарткова.
Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Беларусі будуць утвораны па 2 верасня ўключна. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
У аграгарадку Радомля Чавускага раёна 17-18 жніўня пройдзе этнасвята «У госці да радзімічаў», паведамілі ў райвыканкаме.
З 1 жніўня бягучага года ў Беларусі праведзены пераразлік працоўных пенсій. У выніку сярэдні памер назначаных пенсій па ўзросце склаў Br446,84, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пераразлік праводзіўся зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў для вылічэння пенсій, якая прымяняецца з мая і праіндэксавана на 7 працэнтаў, - Br925,77. Акрамя таго, 1 жніўня ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і нумар 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указамі прадугледжана, што Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізуе правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 38 ад 17 красавіка 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Урачыстасці, прысвечаныя памяці свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, пройдуць у Магілёве 6 жніўня.
У памяць пра выдатнага філосафа і багаслова ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы адбудзецца Боская літургія, якую ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Сустрэча архіпастыраў запланавана на 9.45.
У 12.00 адбудзецца хрэсны ход са Свята-Мікольскага манастыра да дома Каніскага, дзе ў 12.30 архірэі Беларускай Праваслаўнай Царквы адслужаць малебен свяціцелю Георгію.
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да рэгіянальнага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019». Ён адбудзецца ў лістападзе ў Глуску.
Маленькі гарадскі пасёлак на беразе ракі Пціч, нягледзячы на сваю аддаленасць ад Магілёва, сёння знаходзіцца ў цэнтры павышанай увагі. Абнаўляюць дамы, дарогі прыбіраюць у тратуарную плітку і новы асфальт. Працоўны настрой у Глуску пануе на кожнай вуліцы, бо да галоўнага свята хлебаробаў трэба многае паспець.
У I паўгоддзі 2019 года пасля камеральнага кантролю плацельшчыкі Магілёўскай вобласці падалі падатковыя дэкларацыі на Br 23 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.
Са слоў суразмоўцаў, за студзень-чэрвень падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці накіравалі 2 157 падатковых апавяшчэнняў, з іх 1762 – на адрас арганізацый, 39 – індывідуальным прадпрымальнікам.
Рэгіянальнае свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 10 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў трынаццаты раз, паведамілі ў райвыканкаме.
Гулянне адкрыецца ў 12.00 ля негалоснага сімвала Шклова – помніка агурку на плошчы каля раённага Дома культуры. Усе прысутныя стануць сведкамі жартоўнага тэатралізаванага паказу.
Переводчик