Архіў навін

Магілёўская гарадская капэла 6 верасня адкрые новы канцэртны сезон праграмай, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У праграме прагучаць «Гераічная» сімфонія Людвіга ван Бетховена і кантата «Stabat Mater dolorosa» («Стаяла маці журботная») Карла Джэнкінса. Выканаюць маштабныя творы сімфанічны аркестр і хор капэлы пад кіраваннем Сяргея Лішчанкі.
У Беларусі павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорыі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 504 ад 31 ліпеня 2019 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 30 жніўня 2020 года. Гаворачы пра аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, старшыня ЦВК адзначыла, што гэта ранняя вясна. «Але ў нас толькі выбары пройдуць у лістападзе, а ў снежні мы сфарміруем парламент, - канстатавала яна. - Таму праз тры месяцы - гэта значыць, трэба адразу назначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?»
Аграрыі Магілёўскай вобласці сабралі ўраджай збожжавых і зернебабовых больш чым з паловы пасяўных плошчаў (51%), паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
У Чавусах сёння пасля рэканструкцыі адкрыўся раённы Дом культуры. Захаваўшы знешняе гістарычнае аблічча канца 50-х гадоў, будынак стаў падарункам жыхарам райцэнтра да 95-годдзя Чавускага раёна і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Магілёўская вобласць значна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але змагла пераадолець звязаныя з гэтым цяжкасці і сёння дынамічна развіваецца. Больш падрабязна пра становішча гэтага рэгіёна і яго дасягненні — у размове са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Дрэваапрацоўчы цэх адкрылі ў Клімавіцкім лясгасе
На базе агракамбінатаў «Зара» (Магілёўскі раён) і «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага (Кіраўскі раён) прайшоў абласны семінар-вучоба, прысвечаны падрыхтоўцы да сяўбы азімых. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, яго першы намеснік Васіль Акуліч, кіраўнік камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктар Віткоўскі, а таксама старшыні і намеснікі старшыняў райвыканкамаў, кіраўнікі і галоўныя аграномы сельгасарганізацый Прыдняпроўскага краю.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягвае ажыццяўляць нагляд за ліквідацыяй недахопаў на малочна-таварнай ферме РУП «Вучгас БДСГА» ў аграгарадку Паршына Горацкага раёна. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў КДК Магілёўскай вобласці Вячаслаў Асмалоўскі.
Банк ВТБ (Беларусь) і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт заключылі пагадненне аб прадастаўленні льготных крэдытаў суб’ектам малога прадпрымальніцтва вобласці. У межах праграмы ўстанаўліваецца льготная стаўка – 1/2 дзеючай стаўкі рэфінансавання, павялічанай не больш чым на 2,5 п. п. Прадпрымальнікі Магілёўскай вобласці змогуць атрымаць пазыковыя сродкі па спецыяльных умовах: гэта 7,5% гадавых (пры бягучым узроўні стаўкі рэфінансавання 10%).
У Магілёве паглыбляюць дно затокі Дняпра ў раёне вуліцы Фаціна. Мясцовыя ўлады адрэагавалі на звароты мясцовых рыбакоў. Магілёўцы прасілі ўладу ўмяшацца і прадухіліць магчымую экалагічную катастрофу – не дапусціць ператварэнне вадаёма ў балота. Меры прынятыя. Цяжкія грунты з дна Фацінской затокі паддаюцца расчыстцы. Земснарад працуе як пыласос. Ён усмоктвае ілістае дно і разам з пяском адпраўляецца на карту намыву. Цвёрдыя часціцы застаюцца тут, а вада ідзе назад у заліў.
ХК «Магілёў» саступіў моладзевай зборнай Беларусі U20 у першым матчы Кубка Салея. На дамашняй пляцоўцы «львы» прайгралі з лікам 2:4 (2:1, 0:1, 0:2), паведамілі ў прэс-службе нашай дружыны.
Зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «История Могилева: прошлое и современность», якая прайшла ў Магілёве ў чэрвені, апублікаваны ў вольным доступе на сайце Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта расказаў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў. Выданне ўключае каля 80 артыкулаў аб розных аспектах гісторыі Магілёўшчыны і яе выдатных людзях. Сярод аўтараў – даследчыкі з Беларусі, Украіны, Расіі, Ізраіля і Польшчы.
Адкрыццё пляцоўкі «Яўрэйскі дворык» адбудзецца 4 жніўня на скрыжаванні вуліц Чангарскай і Бахарава ў Бабруйску. У мерапрыемстве прымуць удзел жыхары горада на Бярэзіне, шматлікія госці з Беларусі і замежжа.
ААТ «УКХ “Бабруйскаграмаш”» плануе паставіць ва Узбекістан да тысячы адзінак тэхнікі для далейшай яе перадачы мясцовым аграрыям. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве. Адпаведная дамоўленасць дасягнута падчас I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана і аформлена ў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ «УКХ “Бабруйскаграмаш”» і АТ «Узагратэхсанаатхолдынг» (г. Ташкент) на пленарным пасяджэнні.
Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» пройдзе 2-4 жніўня ў Мсціславе. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама.
Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў адзначаецца 1 жніўня. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да свята, праводзяцца ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, паведамілі ў абласным камітэце БРСМ. Хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічаюць у тэматычных адкрытых дыялогах, спартыўных турнірах, інтэлектуальных гульнях і інш. Сёлета ў Магілёве байцоў, камандзіраў і камісараў гарадскіх атрадаў у гонар свята запрасілі на пікнік. На пляцоўцы за Палацам культуры вобласці яны пазмагаліся за перамогу ў турніры па міні-гольфе, пагулялі ў «Кракадзіла» і «Твістэр», прайшлі спецыяльны трэнінг.
За студзень-чэрвень 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br 217 млн., або 35,9 % ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Беларусі па рэгіёне. У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на 23 %, або Br 40,6 млн. у фактычным вылічэнні. Рост паступленняў ад арганізацый склаў 25 % (Br 38,3 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 9,8 % (Br 2,3 млн.).
VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску з 1 па 6 лістапада. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства культуры.
Першы званок у Магілёўскай вобласці празвініць для 11 тыс. першакласнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. «Гэта прыкладна столькі ж хлопчыкаў і дзяўчынак, як і ў мінулым годзе. Усяго ж у рэгіёне сядуць за парты 110 тыс. навучэнцаў. У дзясяты клас пойдзе 6 тыс. чалавек», – расказаліва ўпраўленні.
Пастановай Савета Міністраў ад 28 жніўня 2018 года нумар 621 устаноўлена плата за карыстанне падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Кошт камплекта для тых, хто засвойвае змест адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, складзе 0,2 базавай велічыні (Br4,9), агульнай сярэдняй - 0,5 БВ (Br12,25). «Устаноўленая плата за карыстанне падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі ўносіцца да 1 кастрычніка бягучага года законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў, вучняў», - адзначылі ў Мінадукацыі.
Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе 25-26 жніўня ў рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Два дні пакупнікам будуць прапанаваны варыянты выгадных пакупак на асобны асартымент харчовых і нехарчовых груп тавараў.
У Магілёўскай вобласці зацверджаны план мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя ВЛКСМ. Ён быў прыняты на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да юбілейнай падзеі, паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «БРСМ». Так, праграмай запланавана правядзенне ўрачыстага мерапрыемства, навуковай канферэнцыі, конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод моладзі, песні, твораў, арганізацыя тэматычнай перасоўнай фотавыставы, кінасеансаў, адкрыццё музейных кампазіцый, увекавечанне знакавых падзей у назвах высаджаных алей, сквераў і інш.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны маладзёжнай палітыцы ў краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Уступная кампанія на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі завяршаецца ў Беларусі 17 жніўня, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч. Паводле яго слоў, выпускнікі дзявятых класаў паступаюць па конкурсе сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі на ўсе спецыяльнасці, акрамя тых, па якіх неабходна здаваць уступны іспыт (творчыя спецыяльнасці, спецыяльнасці спорту). Выпускнікі адзінаццатых класаў здаюць два абавязковыя ўступныя іспыты па вучэбных прадметах у форме ЦТ.
У Магілёўскай вобласці аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага 2018/2019 года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў, паведаміла карэспандэнту сайта намеснік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Хадускіна.
ААТ «Белаграпрамбанк» і прадпрыемства «Аграбізнескансалт» аб’яўляюць аб старце рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая аграсядзіба года». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні маркетынгу і грамадскіх сувязяў банка. Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з мэтай аказання інфармацыйнай падтрымкі суб’ектам аграэкатурызму, фарміравання спрыяльных умоў для іх развіцця. Па выніках дзейнасці аграсядзіб за 2017 год будуць выяўлены пераможцы ў асноўных намінацыях «Спорт і здароўе», «Этнакультура», «Экасядзіба», «Інавацыйны падыход» і ў дадатковых – «Народны выбар», «Прызнанне», «Гран-пры».
Воінаў загінулай дывізіі перапахаваюць у Бабруйскім раёне. Астанкі салдат будуць упакоены ў адной з брацкіх магіл на тэрыторыі Сычкоўскага сельсавета.