Архіў навін

Начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Валер’евіч Іваноў 4 верасня з 11.00 да 13.00 правядзе прыём грамадзян у Горацкім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне Магілёўскай мытні 8 (0222) 29 90 12 або Горацкага райвыканкама 8 (02233) 7 64 54.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
За студзень-ліпень 2019 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br 775,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 10,4 % або на Br 73,2 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 264,8 млн. (34,1 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 126 млн. (16,2 %), падатку на прыбытак – Br 86,2 млн. (11,1 %), акцызаў – Br 51,1 млн. (6,6 %).
Зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб'ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб'ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек, аб'ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 561, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Магілёўская вобласць далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая пройдзе з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019 годзе.
Дзень памяці Канстанціна Сіманава пройдзе ў Магілёве 28 жніўня. Пра гэта паведаміла старшыня гарадскога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства» Людміла Валадзько.
Традыцыйны «Магілёўскі Мэбелаін марафон» пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства. Старт будзе дадзены на плошчы Славы. Далей удзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых месцах Магілёва. Папярэдні марафон сабраў больш за 3 тысячы чалавек. У бягучым годзе арганізатары плануюць правесці яшчэ больш маштабнае свята. Сярод удзельнікаў марафону як прафесійныя спартсмены, так і аматары з усёй Беларусі і краін-суседзяў. Прызы пераможцам складуць да Br 2,5 тыс.
Вертыкальныя шматузроўневыя паркоўкі ствараюць на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе. Першую «этажэрку» завадчане ўсталявалі на сваёй тэрыторыі.
Эка-арт фестываль «Астравы Дулебы» пройдзе ў гарадскім парку Клічава 31 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Беларуская каманда паспяхова выступіла на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў венгерскім Сегедзе, заваяваўшы 6 залатых, а таксама па 4 сярэбраныя і бронзавыя медалі. Прызёрамі спаборніцтваў сталі прадстаўнікі Магілёўшчыны. Бабруйчанка Надзея Макарчанка разам з Вольгай Клімавай з Мінскай вобласці выйграла бронзу ў фінальным заездзе каноэ-двоек на 500 метраў. А Андрэй Багдановіч і Віталь Асецкі заваявалі такую ж узнагароду ў складзе экіпажа каноэ-чацвёркі (500 м). mogilevnews.by
У Мінску будуць сабраны жмені зямлі з воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння, выступаючы на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый рэгіёна, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алег Корапаў.
Старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў Анатоль Глаз на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый рэгіёна выступіў з ініцыятывай аб увекавечанні памяці Пятра Міронавіча Машэрава.
Грамадзянская супольнасць рэгіёна падтрымала ініцыятыву савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў аб прысваенні паркаваму комплексу ў Падніколлі імя Перамогі. Удзельнікі пасяджэння Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый вобласці аднагалосна прагаласавалі за хадайніцтва, якое ў найбліжэйшы час будзе накіравана на разгляд у Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў.
На прыём да памочніка прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага сёння запісаўся 31 чалавек. Закранутыя падчас сустрэч тэмы самыя розныя: зямельныя спрэчкі, добраўпарадкаванне, будаўніцтва новых гандлёвых аб’ектаў... Былі і пытанні, якія маюць грамадскую значнасць.
Беларусь на Miss International-2019 прадставіць Марыя Первій. На нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь-2018» дзяўчына заваявала тытул «Міс глядацкіх сімпатый» і ўвайшла ў ТОП-10, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай школы прыгажосці.
Чарговая чатырнаццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася ў Доме саветаў. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шляхі павышэння якасці падрыхтоўкі, замацавання спецыялістаў на сяле, зацвердзілі меры па забеспячэнні кадрамі АПК рэгіёна.
У Рэспубліканскім доме моладзі адбылося пасяджэнне Цэнтральнага камітэта БРСМ, на якім было прынята рашэнне накіраваць 110 прадстаўнікоў БРСМ у кожную акруговую камісію і 7 – у тэрытарыяльныя (абласныя і Мінскую гарадскую). Свайго прадстаўніка саюз моладзі прапанаваў і ў якасці назіральніка ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
У Магілёўскай вобласці матэрыяльную дапамогу да навучальнага года ўжо атрымала 18,4 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. З 1 жніўня ва ўсіх раёнах Магілёўшчыны пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага 2019/2020 навучальнага года. Памер дапамогі ў бягучым годзе склаў Br 69 на кожнага навучэнца, адзначылі суразмоўцы.
Абласная педагагічная канферэнцыя, якая прайшла сёння ў Палацы культуры вобласці, сабрала звыш 600 чалавек. На ёй па традыцыі падвялі вынікі працы рэгіянальнай сістэмы адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе і вызначылі задачы на будучыню.
Галоўнай мэтай у новым навучальным годзе застаецца павышэнне якасці адукацыі, эфектыўнасці работы навучальных устаноў і кожнага педагога. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на абласной педагагічнай канферэнцыі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года, на якім любы жадаючы зможа самастойна запоўніць апытальнік, запрацуе 4 кастрычніка. пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
У новым навучальным годзе плата за карыстанне падручнікамі складзе Br12,75 для школьнікаў і Br5,1 - для дашкольнікаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
У аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна 24 жніўня адбудзецца свята, прымеркаванае да 75-годдзя ўтварэння ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага». Мерапрыемствы пачнуцца ў 10.00 на пляцоўцы перад Мышкавіцкім СДК. Жыхароў і гасцей аграгарадка чакае канцэртна-забаўляльная праграма. Будуць арганізаваны аглядныя палёты Бабруйскага аэраклуба ДТСААФ, праца гандлёвых палатак, дзіцячых атракцыёнаў і катанне на конях. Гледачы таксама ўбачаць шоу парашутыстаў і канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Завершаць свята вячэрняя дыскатэка, фаер-шоу і салют.
На 31 жніўня прыпадае дзень Флора і Лаўра, якія шанаваліся як заступнікі коней. У гэты дзень прынята ставіцца да жывёл па-асабліваму: не толькі не выкарыстоўваць у якасці «конскай сілы», але і не сядлаць жывёл, не паганяць пугай. А ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна 31 жніўня пройдзе традыцыйнае раённае спартыўнае свята «Конная фіеста-2019», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор».
Заключны 4-ы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе адбудзецца 24 жніўня ў Магілёве. Спаборніцтвы пройдуць на спартыўна-трэніровачнай базе ПК «Рубікон» (вул. Сурганава, 7), паведаміў вядучы спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Віктар Шупранаў. Паводле папярэдніх заявак, у спаборніцтве прымуць удзел каманды з рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Латвіі. На заключным этапе судзейская калегія вызначыць пераможцаў і прызёраў адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
Сення адбылася 17-я сесія Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў ХХVІІІ склікання. Удзел у яе працы прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыні сельскіх саветаў дэпутатаў, начальнікі служб і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прадстаўнікі СМІ.
Магіляўчанка Арына Пехцерава ўвайшла ў дзясятку фіналістаў беларускага нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2019». Удзельнікаў фіналу выбіралі падчас праслухоўвання ў Белтэлерадыёкампаніі. Да яго былі дапушчаны 38 юных выканаўцаў і калектываў (з 44 заявак). У дзясятцы фіналістаў аказалася 7 прадстаўнікоў Мінска і па адным ад Магілёва, Брэста і Гомеля. У выніку ў фінал выйшлі: 1. Марыя Ермакова (Мінск) «VETRA»; 2. Сафія Храловіч (Мінск), «Давай танцуй»; 3. Марыя Жыліна (Мінск), «Спявала, гукала, чакала»;
Наймацнейшыя велагоншчыкі Беларусі з’едуцца на 51-ы традыцыйны мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы. Спаборніцтвы пройдуць 24-25 жніўня ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна, паведамілі ў райвыканкаме. Штогадовыя спаборніцтвы збяруць спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска.
Адкрыты дабрачынны рахунак для аказання дапамогі ў рамонце і добраўпарадкаванні помніка ў в. Боркі Кіраўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме. Усе, хто жадае аказаць садзейнічанне ў абнаўленні помніка, могуць пералічыць грашовыя сродкі на рахунак: УНП 701217025 BY 92 АКВВ 36421290922877100000 Філіял 703 ААБ Беларусбанк код АКВВВУ21703 для ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»