Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 верасня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Прафілактычная акцыя «Колаў менш – небяспекі больш!» па папярэджанні ДТЗ з удзелам матацыклістаў стартавала ў Магілёўскай вобласці. Мерапрыемствы працягнуцца да 14 верасня, як паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Магілёўшчына далучылася да Адзінага дня бяспекі. Прадстаўнікі розных службаў праводзяць заняткі па прафілактыцы надзвычайных здарэнняў. Напрыклад, у вёсцы Семукачы Магілёўскага раёна вучням мясцовай школы ў гульнявой форме нагадалі правілы бяспечных паводзін. А таксама пазнаёмілі з асаблівасцю працы ратавальнікаў. Дзіцячы сад-школу ў Семукачах наведваюць дзеці з пяці суседніх вёсак. Усім ім у чарговы раз нагадалі, як паводзіць сябе на дарозе і што рабіць у выпадку задымлення або пажару. Тэматычныя дні бяспекі ў межах рэспубліканскай акцыі праводзяцца на працягу тыдня.
Адборачны этап дзіцячай шоу-праграмы «Чароўны малы.Next –2020» пройдзе 15 верасня ў 18.00 у Палацы культуры вобласці. Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 5 да 6 гадоў, як паведамляецца на афіцыйным сайце ўстановы культуры. У адборачным туры дзеці будуць «спаборнічаць» у трох этапах: візітная картка, танцавальны і вакальны конкурсы.
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме ХХІІ Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2020», які плануецца правесці ў Магілёве 27–28 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
– Да нядаўняга часу працавала ў клічаўскай СШ № 1 настаўнікам пачатковых класаў. У мяне 19 гадоў стажу, вышэйшая адукацыя, дзве дадатковыя спецыяльнасці–педагог-псіхолаг і настаўнік інтэграванага класа.
Новыя тэхналогіі – не дзівацтвы начальства. Чавускі раён па вытворчасці малака з апошняга месца ў вобласці перамясціўся на сярэднія пазіцыі. За кошт чаго? У мінулым годзе малочныя надоі ў Чавускім раёне былі самымі нізкімі ў краіне: жывёлаводы недабралі трэць прадукцыі ад узроўню 2018-га. Ад каровы атрымалі ўсяго 2139 кілаграмаў малака–мінус больш за тону. Далей падаць было проста няма куды! Аграменеджарам трэба было прааналізаваць прычыны няўдач і ўзяцца за выпраўленне сітуацыі.
На ўборцы ўраджаю два маладыя кіроўцы перавезлі больш за 4 тыс. т збожжа, як паведаміла загадчыца аддзела праектнай дзейнасці Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Лугаўская.
Мерапрыемствы ў падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі адбыліся ў шэрагу рэгіёнаў вобласці. У асноўным гэта былі велапрабегі, самым масавым з якіх стаў Бабруйскі. У горадзе на Бярэзіне выказацца за мірную і спакойную краіну выйшла (дакладней, выехала на двухколавых машынах) больш за 1000 чалавек.
У тралейбусным парку №1 Магілёва з’явіўся транспарт, аформлены сацыяльнай рэкламай МНС. Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
Вытворчасць паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў на заводзе газетнай паперы ў Шклове плануюць пачаць да канца верасня, –паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
За студзень-ліпень 2021 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёнаBr 43,6 млн.Удзельная вага іх фінансавых уліванняў – 4,4%. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Алею гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства заклалі сёння ў Бялынічах. Больш за 20 клёнаў высадзілі ў гарадскім парку ганаровыя госці фестывалю. «Наш парк ужо стаў сапраўднай славутасцю горада. І яго далейшае развіццё, з’яўленне такіх знакавых месцаў, як гэтая алея, яшчэ больш дапоўняць і ўпрыгожаць яго», – сказаў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка. У кожнага высаджанага дрэва ўстанавілі шыльду, на якой пазначана назва горада і год, калі ён прымаў Дзень беларускага пісьменства.
Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах» адбылося ў райцэнтры.
У Бялынічах урачыста адкрылі XXVІІ Дзень беларускага пісьменства. Са сцэны гучала літаратурная спадчына Уладзіміра Караткевіча, краязнаўчыя матывы, паданні і інтэрпрэтацыі гістарычных падзей, звязаных з Бялыніцкім краем, развіццём кнігадрукавання.
Абноўлены Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі адкрылі сёння падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.
У Бялынічах падчас Дня беларускага пісьменства ўрачыста адкрылі скульптурную кампазіцыю «З’яўленне іконы». Яна размясцілася каля царквы ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай.
Шчыра вітаю ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства. Гэта свята - асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра - пісьменнікаў і паэтаў - пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва.
Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе ў Беларусі ў верасні–снежні 2020 года, як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
В городе на Березине установили крест на главный купол храма Святого Благоверного Великого князя Александра Невского, который сейчас строится. Это событие торжественное, потому что крест – благолепие церковное и для каждого православного человека является символом жизни вечной. Возглавил богослужение секретарь Бобруйской епархии протоиерей Сергий Коровинский.
Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: слова – стваральнае і разбуральнае», прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца 5 верасня анлайн. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. «Мерапрыемства будзе праходзіць на анлайн-пляцоўцы Zoom. Удзельнікамі дыскусіі стануць эксперты з больш чым 10 краін: Беларусі, Расіі, Балгарыі, Сербіі, Малдовы, Украіны, Швецыі і іншых», – адзначылі ў Міністэрстве.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел 6 верасня ў святкаванні XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю НББ.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» прэзентавала новую машыну для падачы вады і тушэння лясных пажараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Загадчыца аддзела гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава расказала пра асаблівасці арганізацыі харчавання дзяцей у школах ва ўмовах COVID-19. «У гэтым годзе распрацаваны і зацверджаны міністрамі аховы здароўя і адукацыі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Рэкамендацыі даведзены да ведама ўсіх устаноў адукацыі і зацікаўленых ведамстваў. Там, вядома, ёсць і патрабаванні да аб’ектаў харчавання», – расказала Ала Малахава.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці вывучаецца эфектыўнасць функцыянавання гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтамабільных пасажырскіх перавозак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ведамстве. У сувязі з гэтым грамадзянам, у тым ліку прадпрымальнікам, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі, прапануецца выказаць меркаванне аб: ступені празрыстасці і стане канкурэнцыі на рынку аўтамабільных пасажырскіх перавозак; якасці паслуг дзяржаўных і прыватных перавозчыкаў;
У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося менш за 5% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Асіповіцкага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з вызначаным заданнем.
Тысяча домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялят да двухмесячнага ўзросту будзе пастаўлена ў гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца бягучага года. Набыццё ажыццяўляецца ў лізінг праз ААТ «Бабушкина крынка». Пастаўшчык – Віцебскае прадпрыемства ААТ «Інвет»..
За 8 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 530 пажараў, якія забралі жыцці 59 чалавек, у тым ліку 1 дзіцяці. З іх 202 выпадкі адбыліся праз неасцярожнае абыходжанне з агнём, 149 – праз парушэнні пры наладжванні і эксплуатацыі пячнога ацяплення, 129 – праз парушэнні пры наладжванні і эксплуатацыі электраабсталявання. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Паводле слоў суразмоўніцы, толькі за апошнія суткі супрацоўнікі МНС тройчы выязджалі на тушэнне пажараў.
Толькі разам з калектывамі прадпрыемстваў можна знайсці вырашэнне складаных пытанняў у любой галіне. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Магілёўтэхмантаж»