Архіў навін
У 2020/2021 навучальным годзе БРСМ запускае моладзевы праект «#МояПервая10», – паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
У Дзень ведаў 1 верасня першы ўрок ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі пройдзе на тэму «Я вырас тут, і край мне гэты дораг».
Урок павінен выклікаць у навучэнцаў пачуццё гонару за дасягненні Беларусі ў гады незалежнасці, паспрыяць выхаванню грамадзянскай адказнасці, заахвоціць да ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Доўгатэрміновыя міжнародныя назіральнікі ад выканаўчага камітэта СНД прыбылі ў Магілёўскую вобласць для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Сёння Размік Хумаран і Марыя Гуцала сустрэліся са старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерыем Бераставым.
Пілотны праект па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Магілёўскай вобласці рэалізуюць пры падтрымцы Сусветнага банка. Для ўдзелу ў ім выбралі каля 100 дамоў – у Магілёве, Бабруйску, Быхаве і Асіповічах. Гэта стары жылфонд са звышнарматыўнымі стратамі цяпла, паведаміў намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Аляксандр Маслаў.
Паважаныя жыхары ардэнаноснай Магілёўшчыны!
Мы, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці, звяртаемся да вас, сівых ветэранаў, юных працаўнікоў заводаў і фабрык, кіраўнікоў і спецыялістаў, студэнтаў і навучэнцаў, прадпрымальнікаў і пенсіянераў, усім, каму дарагая наша гісторыя, памяць аб подзвігах продкаў, шматтысячных ахвяр ваеннага ліхалецця са словамі падзякі кіраўніцтву вобласці, гарадоў і раёнаў, усім Вам за вялікі ўклад і клопат аб захаванні гэтай памяці ў мемарыялах, алеях Славы, парках і скверах. Безумоўна, гэтая праца павінна працягвацца і далей.
У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў.
Акрамя нашай каманды, у міні-турніры возьмуць удзел зборныя Англіі, Сербіі і Кіпра.
Уваход на гульні свабодны.
Пуцёўкі ў элітны раўнд атрымаюць дзве найлепшыя каманды квартэта, а таксама чатыры найлепшыя ўладальнікі трэціх месцаў па выніках матчаў супраць двух сапернікаў, якія фінішавалі вышэй.
Месячнік бяспечнай працы пройдзе ў прамысловых арганізацыях рэгіёна з 1 кастрычніка да 1 лістапада. Магілёўскі аблвыканкам звяртае ўвагу на неабходнасць захавання нормаў і правілаў аховы працы ў мэтах захавання жыцця і здароўя.
Створаны спецыяльныя мабільныя групы, у якія ўваходзяць спецыялісты пажарнай, санітарнай і іншых кампетэнтных службаў. На працягу месяца яны будуць абследаваць усе прамысловыя арганізацыі на адпаведнасць працоўных месцаў, абсталявання, машын і механізмаў патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы.
Пераможцам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Валадар сяла – 2019» стала сям’я Васіля і Кацярыны Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна.
Пераможцай у гонцы пераследу ў дзяўчат на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне стала Дзінара Алімбекава.
Пераможцай у спрынце ў дзяўчат на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне стала Дзінара Алімбекава.
У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя памяці«У славу агульнай перамогі». Сёння, 27 верасня, яна праходзіць у Хоцімскім раёне, які першым на Магілёўшчыне быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў 26 верасня 1943 года.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ № 358 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе 28 верасня з 12.00 да 17.00 у Магілёўскім мікрараёне Спадарожнік каля СШ № 45. Да мерапрыемства Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прымеркаваў дабрачынную акцыю «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», адзначылі ў АК ГА «БРСМ».
«Моладзь не пакідае без увагі людзей сталага ўзросту. У перыяд сельскагаспадарчых кірмашоў, якія актыўна ідуць у Магілёве ў верасні-кастрычніку, усё больш запатрабаванымі становяцца валанцёрскія атрады, якія дапамагаюць пажылым людзям з дастаўкай сельгаспрадукцыі», – патлумачылі суразмоўцы.
Сям’я Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла».
Больш за $ 2 млн замежнай бязвыплатнай дапамогі паступіла ў Магілёўскую вобласць за 7 месяцаў 2019 года. Пра гэта на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый рэгіёна паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.
У тым ліку па ўзроўні гатоўнасці аб’ектаў вытворчасці цяпла і яго спажывання, замены зношаных участкаў цепласетак, забяспечанасці грамадскага і прыватнага сектараў палівам.
Памятны знак знакамітаму земляку Сяргею Грахоўскаму ўсталявалі каля школы ў Глуску. Беларускі паэт, публіцыст, празаік, перакладчык – ганаровы грамадзянін Глуска. Глуская школа № 1 носіць яго імя..
Раённы фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 4-5 кастрычніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч бег марафон 24 гадзіны без сну, перапынкаў на перакус і практычна без адпачынку. І вынік не прымусіў сябе чакаць – 181 кіламетр і перамога ў абсалютным заліку сярод мужчын.
«Суткі бягом» – так называўся лёгкаатлетычны марафон, які прайшоў нядаўна ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Ён сабраў больш за 30 самых цягавітых бегуноў не толькі з Беларусі, але і з Украіны.
У 2020 годзе ў Магілёве павінен адкрыцца новы культурна-асветніцкі цэнтр. Яго будаўніцтва вядзецца насупраць музея Бялыніцкага-Бірулі па пешаходнай вуліцы горада – Ленінскай.
На плошчы ў 2 тыс. кв. м плануюць размясціць невялікую школу, дзіцячы сад, творчыя гурткі і спартыўныя секцыі.
Завяршаецца XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Мастакі-рэалісты ўвекавечваюць на палотнах прыроду Бялыніцкага раёна.
Горад Бялынічы прыняў эстафету на правядзенне ў наступным годзе Дня пісьменства. Таму арганізатары пленэру запрасілі сусветна вядомых жывапісцаў адлюстраваць на палотнах пейзажы Бялыніцкай зямлі, радзімы вядомага мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.
Па словах мастакоў, надвор’е нармалізавалася, пасля дажджоў з’явілася сонца, а з ім яркія фарбы восені, гэта значыць, на мове пейзажыстаў, з’явіўся жывапіс.
IV міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» пройдзе 28 верасня ў 10.00 у парку Перамогі Крычава. Свята збярэ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і песенныя калектывы, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019–2020 гадах.
За студзень-жнівень 2019 года ў бюджэт рэгіёна паступіла Br 854,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 9,7 % або Br 75,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку – Br 302,6 млн. (35,4 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 124,5 млн. (14,6 %), падатку на прыбытак – Br 86,8 млн. (10,2 %), акцызаў – Br 59,5 млн. (7,0 %).
Дзень горада 28 верасня адзначаць Клімавічы, Дрыбін, Касцюковічы, Крычаў, Мсціслаў і Хоцімск. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Юныя Беларускія шахматысты выйгралі прадстаўнічы міжнародны турнір «Кубак Уладзіміра Дварковіча», які праходзіць у казахстанскім Актабэ з 22 па 26 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шахмат.
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Міхаіл Кацюкоў сёння азнаёміліся з вучэбна-лабараторным корпусам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці ў найбліжэйшыя гады з’явіцца 14 электразарадных станцый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2019 года № 638, якая скарэктавала пералік ЭЗС на першым этапе стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі.
Так, да 2021 года ўключна мяркуецца стварэнне 431 ЭЗС у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е, у тым ліку ў Магілёве ўвядуць у эксплуатацыю 12 станцый і яшчэ 2 – у вобласці.
Переводчик