Архіў навін

У Магілёўскай вобласці прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў складаюць 62,7 % ад агульнай колькасці членаў акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак.
Цэнтр бяспекі МНС у Магілёве наведала ўжо больш за 13 тыс. дзяцей і дарослых. На гэтую сучасную інтэрактыўную пляцоўку для навучання прыязджаюць не толькі магілёўцы, але і госці з усёй вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Міжнародны пленэр «Сожская палітра» пройдзе ў Крычаве з 24 па 28 верасня. Прымяркуюць яго да Дня горада, паведамілі ў дзіцячай школе мастацтваў раённага цэнтра. Удзельнікамі пленэру стануць мастакі з Беларусі і Расіі. На новыя творы майстроў пэндзля натхніць Замкавая гара і іншыя мясцовыя славутасці, а яшчэ яркія фарбы восені. Зараз арганізатары пленэру прымаюць заяўкі. Адправіць іх можна на электронную поштуkrichevartskool@tut.by.
Акцыя «Чырвоны Крыж – за бяспеку» пройдзе ў Магілёве 7 верасня. З 11.00 да 15.00 на плошчы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра адбудзецца культурна-забаўляльная праграма для дзяцей і моладзі, паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК.
Пераможцам Алімпійскага ўрока «Веданне – сіла!», які прайшоў у НАК Беларусі, стала каманда «Майстры» беларускай алімпійскай чэмпіёнкі-2018 па біятлоне Дзінары Алімбекавай, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Сумеснае пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама адбылося сёння ў Магілёве. На мерапрыемстве прынята рашэнне аб утварэнні абласной і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.
Традыцыйна першага верасня ва ўсіх установах адукацыі Шклоўскага раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў.
Лінейка стала сапраўдным святам для 417 школьнікаў. Прычым, не толькі тых, хто жыве ў райцэнтры. У школе вучацца яшчэ 100 дзяцей з 8 навакольных вёсак.Іх да пачатку ўрокаў падвозяць на аўтобусе. Зразумела, што гучала вельмі шмат слоў падзякі будаўнікам, якія зрабілі ўсё, каб навучальная ўстанова адкрылася да пачатку навучальнага года. А старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц уручыў школе падарункі: школьны аўтобус і камплект спартыўных мячоў.
В начале июня этого года ученик средней школы №21 Владислав Кравцов вытащил из воды своего отца. В понедельник, 2 сентября, Влада ждал приятный сюрприз. Во время школьной линейки мальчика наградили за спасение человека Грамотой президиума республиканского совета ОСВОД и карманными часами.
У Чавусах напрыканцы верасня плануюць афіцыйна адкрыць абноўлены Ратушны сквер. Стары парк добраўпарадкавалі ў межах пілотнай ініцыятывы «Зялёная зона для амаладжэння гістарычнай часткі горада Чавусы»– адной са складнікаў вялікага праекта «КАМГАР», расказаў эксперт праекта Андрэй Пахоменка.
Фінальнае мерапрыемства абласной дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам” адбудзецца 3 верасня ў 14.00 у Дрыбінскім раёне. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». У гэты дзень у раённы цэнтр адправіцца «Машына дабра». На працягу месяца валанцёры руху «Добрае Сэрца» ва ўнівермагу «Цэнтральны» Магілёва збіралі канцылярскія і спартыўныя тавары для ДУА «Раснянская дапаможная школа-інтэрнат» і ДУСА «Дрыбінскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Дзеці перададуць падарункі выхаванцам названых устаноў адукацыі, а таксама правядуць для іх займальны квэст.
У Слоніме эстафета Дня беларускага пісьменства ўрачыста перададзена гораду Бялынічы. Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства.
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1 млн т збожжа, паведамляецца ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У мэтах аховы рыбных рэсурсаў з 20 верасня па 10 кастрычніка на Чыгірынскім вадасховішчы Быхаўскага раёна будзе абмежавана аматарскае рыбалоўства, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Вольга Грамовіч. З 20 верасня РУП «Магілёўэнерга» правядзе рамонтныя работы падводнай часткі гідратэхнічнага збудавання Чыгірынскай гідраэлектрастанцыі. Пры гэтым часткова спусцяць Чыгірынскае вадасховішча. Яго ўзровень знізіцца на 0,5 м.
Прыём заявак на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў працягнуты да 1 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны асноўным напрамкам развіцця і ўдасканалення сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Медыка-асветная акцыя «прадухіліць інфаркт міякарда» пройдзе 27 верасня ў рэгіёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Магілёве 11 кастрычніка пройдзе выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі (Масква) «Круг Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі». Пра гэта паведаміла загадчыца філіяла НММ Музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 17 верасня правядзе прамыя тэлефонныя лініі па ўсіх напрамках дзейнасці.
Больш за 20 мерапрыемстваў пройдзе ў Магілёўскай вобласці да 25 кастрычніка ў фармаце Тыдняў устойлівага развіцця (Тыдні УР-2017), як паведамілі ў прадстаўніцтве Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (Мінск).
У Беларусі аб’яўлены конкурс на самую лепшую ідэю турыстычнага маршруту ў межах праграмы садзейнічання развіццю турызму "Belarus N", якую рэалізуе РУП «Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”». Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара РУП Сяргей Каморнікаў.