Архіў навін
У Ташкенце (Узбекістан) завяршылася першынство свету па самба сярод юнакоў і дзяўчат, юніёраў і юніёрак 1998-2001 гадоў нараджэння. Турнір сабраў 370 спартсменаў з 29 краін.
У вагавой катэгорыі +75 кг у дзяўчат уладальніцай бронзавага медаля стала прадстаўніца Магілёўшчыны Анастасія Грышчанка. На шляху да п’едэстала яна атрымала некалькі перамог, але ў паўфінале саступіла Кацярыне Чоўгун з Украіны. У фінальным паядынку тытул пераможцы першынства свету заваявала расіянка Эліс Старцава.
«Белавія» зноў праводзіць акцыю па распрадажы білетаў, на гэты раз яна распаўсюджваецца на ўсю маршрутную сетку авіякампаніі, паведамілі ў авіякампаніі.
Распрадажа стартавала на сайце www.belavia.by ў 8.30 16 кастрычніка і прадоўжыцца да 8.30 17 кастрычніка. Кошт білетаў на ўсе рэгулярныя рэйсы «Белавія» складзе 20 еўра плюс таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра плюс таксы і зборы за білет у адзін бок. Перыяд падарожжа: з 1 лістапада па 10 снежня 2019 года, а таксама з 15 студзеня па 29 лютага 2020 года.
У Мінску адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці Беларусі – 2019». Прэстыжных узнагарод удастоена 19 прадпрыемстваў краіны, у тым ліку з Магілёўскай вобласці.
Дыпломам пераможцы ў намінацыі «Энергаэфектыўны прадукт года» адзначана ТАА «Завод ацяпляльнага абсталявання “Вікторы”» за распрацоўку газавага кандэнсацыйнага ацяпляльнага апарата з высокім ККД. А ў катэгорыі «Энергаэфектыўная тэхналогія года» ўзнагароду атрымала РУП «Магілёўаблгаз» за мультыпраграмны комплекс «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт газарэгулятарнага абсталявання».
Пасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі, МУС Казахстана і МНС Расіі праходзіць у Магілёве. У мерапрыемстве прымаюць удзел міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан Юрый Ільін і міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Яўген Зінічаў.
Магіляўчанка Вольга Рагаўцова – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод глухіх.
Спаборніцтвы прайшлі ў нямецкім горадзе Эсэн. Наша спартсменка апынулася ў тройцы наймацнейшых у марафоне. Больш за 42 км Вольга Рагаўцова пераадолела за 3 гадзіны 3 хвіліны і 55 секунд, што стала нацыянальным рэкордам Беларусі ў падобных турнірах.
Серабро на марафонскай дыстанцыі чэмпіянату Еўропы сярод глухіх – найлепшае дасягненне ў кар’еры магілёўскай спартсменкі.
У дзіцячых садах Магілёва па даручэнні кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэта плануюць за гэты і наступны гады цалкам абнавіць аконныя блокі.
ТРК «Магiлёў»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Дзмітрыя Пімашэнкі на пасаду старшыні Мсціслаўскага райвыканкама.
Абласны суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі пройдзе 19 кастрычніка на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.
Normal
0
false
false
false
RU
X-NONE
X-NONE
Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!» стартуе 16 кастрычніка на Магілёўшчыне і працягнецца да 1 лістапада. Яна будзе накіраваная на папярэджанне пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 кастрычніка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі годных сыноў і дачок.
Пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» ўзнагародзілі ў Мінску ў Доме прэсы. Усяго было пададзена 97 заявак ад 81 рэдакцыі (7 рэспубліканскіх і 63 рэгіянальныя друкаваныя СМІ, 4 рэспубліканскія і 7 рэгіянальных электронных СМІ).
Паводле рашэння журы, найлепшымі матэрыяламі рэгіянальных электронных СМІ названа серыя рэпартажаў тэлерадыёкампаніі «Магілёў».У конкурсетаксамавыйгралі фотаматэрыялы Людмілы Смаляковай з Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны».
Выстава беларускага фотамайстра Уладзіміра Шарнікава «Мая Беларусь» адкрыецца 16 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Прадстаўлены праект – вынік шматгадовых вандровак аўтара па беларускіх вёсках. Іх жыццё і натуральнае хараство Уладзімір Шарнікаў па-майстэрску адлюстроўвае ў сваіх працах.
На ААТ «Белшына», па паведамленні прэс-службы прадпрыемства, укараняюць розныя энергазберагальныя тэхналогіі, якія даюць значны эканамічны эфект.
Так, у цэху ПВС завода буйнагабарытных шын манціруюцца рэгуляваныя электрапрывады помпавых агрэгатаў. Гэта дасць гадавы эканамічны эфект у 170 тон умоўнага паліва. Выкарыстанне энергаэфектыўных асвятляльных прылад у цэхах прадпрыемства дазволіць зэканоміць 171 тон умоўнага паліва. Укараненне ж высокаэфектыўных цеплаабменнікаў у цэху ПВС дасць эканомію 59 тон умоўнага паліва на год.
Фінал чацвёртага рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» адбыўся сёння ў Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску. Пераможцай стала сям’я Нікалаевых з Магілёва.
У Магілёўскім абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтры пасля мадэрнізацыі адкрылі рэгістратуру. Яе абнаўленне праводзілася ў межах праекта Міністэрства аховы здароўя «Клапатлівая паліклініка
Мерапрыемствы арт-эстафеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Слова, першае ў жыцці...» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Актывісты арганізацыі праводзяць тэматычныя спартыўныя святы, спаборніцтвы маладых мам, майстар-класы і інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы, ушанаванні маці, выставы, пасяджэнні клубаў маладых сем’яў, канцэрты мастацкай самадзейнасці, віншаванні ў радзільных дамах.
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
Па 14 кастрычніка кожны можа звярнуцца ў сваю першасную прафарганізацыю і запоўніць маляўнічую паштоўку для мамы. Работнікі пярвічак дапамогуць аформіць віншаванне і адправяць яго на ўказаны адрас. Тэматычна аформленыя куткі, як правіла, размяшчаюцца ў самых прахадных месцах прадпрыемстваў і арганізацый.
Эстафету рэспубліканскай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» ўслед за паўночна-ўсходнімі раёнамі Магілёўшчыны прымаюць сёння Бялынічы.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ірына Бялясава расказала, што цырымонія смутку ў гонар абаронцаў і вызваліцеляў раёна пройдзе на Алеі Герояў у Ліпавым гаі:
– Гэта знакавае месца для ўсіх нас. Тут у брацкай магіле пахавана 348 чырвонаармейцаў і партызан. Імёны амаль паловы іх невядомыя.
Праводзіцца акрэдытацыя сродкаў масавай інфармацыі, сеткавых выданняў для асвятлення Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер», які адбудзецца 31 кастрычніка – 5 лістапада ў Магілёве.
У Быхаўскім раёне стварылі турыстычны веламаршрут, які прывяжуць да мабільнага дадатку. Любы немясцовы турыст зможа свабодна падарожнічаць па раёне без суправаджэння гіда, расказаў дырэктар Фонду развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна Раман Мельнікаў.
Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці ўжо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Красоўская.
Спецыяліст нагадала, што ў цяперашняй перапісной кампаніі можна паўдзельнічаць некалькімі спосабамі: запоўніць электронны апытальнік, прыйсці на стацыянарны перапісны ўчастак або чакаць візіту перапісчыка па месцы жыхарства. Акрамя таго, на прадпрыемствах будуць працаваць мабільныя групы перапісчыкаў.
Пратакол аб намерах па рэалізацыі інавацыйнага праекта «Мадэрнізацыя ААТ “Магілёўліфтмаш”» падпісаны ў Магілёве на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка».
У цырымоніі пераразання чырвонай стужачкі, якая дала старт мерапрыемству, прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, дацэнт Аляксандр Шумілін.
Аздараўленчыя мерапрыемствы ў межах міжведамаснага прафілактычнага праекта «Час выбіраць здароўе!» пройдуць 17 кастрычніка ў Шклоўскай цэнтральнай раённай паліклініцы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Сям’я Нікалаевых прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», які адбудзецца ў Мінску 12 кастрычніка. У сталіцы сабраліся пераможцы ўсіх сямі рэгіянальных этапаў. Заўтра цэлы дзень – рэпетыцыі выступленняў, якія кожная сям’я адточвала дома. А паслязаўтра – фінал, калі мы даведаемся пра найлепшую з найлепшых.
Сёння на пляцоўцы каля мемарыяльнага комплексу «Журботная маці» ў Горках будзе шматлюдна. Паўтары сотні чалавек (кіраўніцтва вобласці і горада, ветэраны, актывісты грамадскіх арганізацый) збяруцца тут падчас патрыятычнай акцыі «У славу агульнай перамогі!».
Падчас цырымоніі крыштальную капсулу напоўняць зямлёй з брацкіх магіл, падзялілася першы сакратар Горацкага раённага камітэта БРСМ Марына Бандык:
– Нашы актывісты сабралі зямлю з 44 воінскіх пахаванняў раёна. Ушануем памяць загінулых хвілінай маўчання.
Дзень адчыненых дзвярэй для выпускнікоў, якія пакінуць свае ўстановы адукацыі ў 2020 годзе, адбудзецца ва УУС Магілёўскага аблвыканкама (вул. К. Маркса, д. 25) 12 кастрычніка.
Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы крухмальнай галіны рэгіёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Переводчик