Архіў навін

Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» праводзіцца з 1 лістапада па 15 лютага 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.
Асіповічы – сталіца нашай артылерыі. Без лішняй сціпласці. Яшчэ ў савецкія часы ў горадзе была сканцэнтравана артылерыйская дывізія. Зараз жа ў ваенным гарадку Паўднёвы суседнічаюць 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада, 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада і 465-я ракетная брыгада.
Для ёлачных базараў лясгасы Магілёўскай вобласці рыхтуюць 15 тыс. навагодніх дрэў. У продаж яны паступяць арыенціровачна 20-21 снежня, паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Васіль Шык. Пакупнікам прапануюць елкі і хвоі. Будуць і дрэвы ў кадках. Каштуюць яны традыцыйна даражэй, але і на гэты тавар знаходзяцца пакупнікі. Набыць навагоднія дрэвы можна будзе ў лясніцтвах і лясгасах вобласці, прычым танней, чым на ёлачных базарах.
Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы 22 лістапада правядзе мерапрыемствы да 80-годдзя з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Урачыстасці пачнуцца са свята на плошчы перад цэнтрам. У 10.00 тут выступяць творчыя калектывы – народныя ансамблі народнай песні раёнаў Магілёўскай вобласці. Будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”», тэматычная экспазіцыя вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёна.
Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды 51-га Міжнароднага мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы пройдуць 2-5 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец». Ужо заявілі аб удзеле наймацнейшыя маладыя тэнісісты з гарадоў Беларусі і суседніх дзяржаў – працягваецца падача заявак. Узнагароды турніру разыграюць у трох узроставых групах. Пераможцам і прызёрам ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
У новы будынак пераедзе Круглянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, паведаміла намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч. «Раней наша спартыўная школа знаходзілася ў памяшканнях 1986 года пабудовы, якія былі на ўскраіне горада. Зараз дзеці будуць займацца ў абноўленых залах, размешчаных у самым цэнтры горада. Урачыстае адкрыццё запланавана на 30 лістапада», – расказала яна.
Федэрацыя прафсаюзаў аб’яўляе навагодні праект «Мары збываюцца». Да 8 снежня чакаем ад вашых дзетак (да 16 гадоў) лісты або відэазвароты з іх самымі патаемнымі жаданнямі. Не забывайце ставіць у тэме ліста пазнаку «Мары збываюцца» і пакідаць тэлефоны для зваротнай сувязі. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых жаданняў мы ўвасобім у жыццё пад Новы год разам з нашым Дзедам Марозам. Чаму сем? Таму што цуды павінны раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй краіне. Па адным на кожную вобласць і сталіцу.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Да выпуску інавацыйнай прадукцыі прыступілі на прадпрыемстве «Універсал – Бабруйск». Па замове Камскага аўтазавода ў Татарстане, з якім бабруйчане супрацоўнічаюць ужо дзясятак гадоў, тут распрацавалі і робяць электрафіцыраваныя люстэркі для грузавых аўтамабіляў, і нават з падагрэвам. «Універсал Бабруйск» – прадпрыемства Беларускага таварыства глухіх, дзе працуе 360 чалавек, больш за палову – людзі, якія слаба чуюць і маюць зносіны паміж сабой мовай жэстаў. Кіраўніцтва цалкам такую мову асвоіла, але ў афіцыйных выпадках у размову ўступае перакладчык.
У межах Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2019», якая прайшла нядаўна ў Мінску, упершыню адбыўся кулінарны кубак. За званне найлепшых спаборнічалі прафесійныя повары і кандытары, а таксама зборныя каманды з краін блізкага і далёкага замежжа ў намінацыях «Кандытар года», «Шэф года» і «Повар года». Былі таксама арганізаваны шматлікія майстар-класы, у тым ліку ад акрэдытаваных членаў WACS (Сусветнай Асацыяцыі кулінараў і кандытараў).
Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі – у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама. «Для Савета Рэспублікі – гэта апошні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію», – сказала Лідзія Ярмошына. ЦВК падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.
ЦВК абнародаваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх даных, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці. Гэтыя звесткі размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама.
Папярэдняя яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці склала 82,3%. У цэлым па Беларусі свой голас за таго ці іншага кандыдата аддала 77,22% выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
На 18.00 сваё грамадзянскае права ў Магілёўскай вобласці рэалізавала 77,63% выбаршчыкаў, праінфармавалі ў абласной выбарчай камісіі. Суразмоўцы адзначылі, што з 8.00 да 10.00 участкі наведала больш за 4,3% выбаршчыкаў, з 10.00 да 12.00 яўка склала 8,2%, пік – 10,5% – прыйшоўся на наступныя дзве гадзіны. А з 14.00 да 16.00 – свае галасы аддало крыху больш за 8% жыхароў Прыдняпроўскага краю, з 16.00 да 18.00 – 7,3%. «Палітычная кампанія ў рэгіёне праходзіць досыць актыўна і ў штатным рэжыме», – падкрэслілі суразмоўцы.
Нягледзячы на тое што выбары ў абласным цэнтры праходзяць у спакойнай абстаноўцы, ёсць адзінкавыя выпадкі выдалення назіральнікаў з выбарчых участкаў.
Наталля і Дзмітрый Гурэевы прыйшлі на выбарчы ўчастак, які размясціўся ў Палацы гімнастыкі ў Магілёве, разам са сваімі пяццю дзецьмі. Кажуць, звычайна наглядаць за імі просяць сяброў ці сваякоў, але сёння тыя самі на выбарах.
У аблвыканкаме з назіральнікамі сустрэўся старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Валерый Берастаў. Падчас дыялогу ён праінфармаваў гасцей аб тым, як праходзіць кампанія ў рэгіёне.
Арт-праект «Кропка прыцягнення» беларускага мастака Віктара Альшэўскага, прымеркаваны да Года малой радзімы, адкрыўся сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Гэта творчы эксперымент вялікага майстра, дзе прадастаўлены ўнікальны сплаў філасофіі і мастацтва.
Абласны этап алімпіяды па фінансавай граматнасці прайшоў у Магілёве. Ён сабраў каманды з усіх раёнаў. За пуцёўкі ў фінал змагаліся 82 старшакласнікі. Па выніках абласнога этапу журы вызначыла тройку лідараў. Першае месца заваявала навучэнка сярэдняй школы № 2 Горак Марына Жаваранкава. Другое месца заняў прадстаўнік школы № 45 Магілёва Яўген Мілейка. На трэцім месцы – навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Наталля Стальмахова.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца. Пра гэта паведаміў першы намеснік ведамства Юрый Фралоў.
Напярэдадні Міжнароднага дня студэнта на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбіралі «Студэнта года». За галоўны тытул змагалася шэсць маладых людзей, якія прадстаўлялі ВНУ вобласці. У выніку найлепшай стала курсант 3 курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іна Клечан.
Карэспандэнт 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”» – у ліку пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам адзіныя». Сюжэт Таццяны Сяргейчык «Сямейны экіпаж» адзначаны дыпломам II ступені з намінацыі «Найлепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».
На ўчастку для галасавання № 32, размешчаным у ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва», сёння зрабілі свой выбар на карысць аднаго з шасці кандыдатаў старшыня магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц і яго жонка.
Дзякуючы зладжанай і напружанай працы прадстаўнікоў усіх сфер народнай гаспадаркі на Магілёўшчыне сабраны нядрэнны ўраджай збожжавых, цукровых буракоў, лёну, кукурузы, алейнага семя рапсу, ільновалакна. Агульны каравай збожжавых склаў 930 тыс. т.
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Каравай “Дажынкі-2019”», які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Грамату і наручны гадзіннік Сяргею Кавалёву з Клімавіцкага раёна ўручыў начальнік Магілёўскага абласнога УМНС Сяргей Дзямідаў. Як паведамлялася раней, 2 лістапада 15-гадовы хлопец выратаваў з палаючага дома аднавяскоўца.
У аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёна для замацавання маладых спецыялістаў і прываблівання работнікаў будуюцца кватэры. У аграгарадку Малыя Славені здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом, ён ужо заселены на 80%. А ў аграгарадку Гарадзішча 10 кватэр з’явілася ў будынку дзіцячага садка. Яшчэ амаль столькі ж кватэр з’явяцца пасля рэканструкцыі будынка былога сельвыканкама.
За тры дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 21% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.
Шматфункцыянальны сяміпавярховы корпус замест старых пабудоў можа з’явіцца на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі перспектыўнага праекта выказалі гатоўнасць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас наведвання абноўленага радзільнага дома.