Архіў навін

Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала канцэрт да 250-годдзя з дня нараджэння Людвіга ван Бетховена. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Захворванне, выкліканае каранавіруснай інфекцыяй, у значнай частцы выпадкаў не суправаджаецца пнеўманіяй, таму рабіць камп’ютарную тамаграфію (КТ) для вызначэння наяўнасці каранавіруса ў кожным выпадку падазрэння на хваробу бессэнсоўна. Больш за тое, нават калі КТ выявіць паражэнне лёгкіх, гэта не азначае захворванне на COVID-19 – гэта можа быць грып ці іншае захворванне, як паведамілі апытаныя ТАСС урачы.
Новая ветраэнергетычная ўстаноўка з’явіцца паблізу вёскі Асмолавічы Мсціслаўскага раёна. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка інспекцыйна-энергетычнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзмітрый Казакоў.
У дзіцячых аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці падчас восеньскіх канікул адпачывае больш за 6 тыс. дзяцей. Яны праводзяць час не толькі ў школах. Лагеры з дзённым знаходжаннем створаны ва ўсіх установах адукацыі. Так, у Бялынічах дзяцей сабраў аздараўленчы лагер «Тайфун» на базе шматпрофільнага цэнтра «Ветразь». У гэтым годзе ва ўстанове абралі актуальную тэматыку арганізацыі адпачынку – «Здорава здаровым быць!» – і кожную раніцу пачынаюць з хвілінкі здароўя.
Захаванне гігіены рук дазваляе істотна знізіць рызыку інфікавання рэспіраторнымі вірусамі, у тым ліку вірусам грыпу і каранавірусам, які выклікае COVID-19, як паведаміла загадчыца аддзялення нагляду за арганізацыямі аховы здароўя ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Святлана Грыгор’ева.
Актуалізаваны пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. У гэты пералік з 3 лістапада ўключаецца сем краін, раней выключаных з яго. Гэта Албанія, Германія, Італія, Кіпр, Сан-Марына, Манака, Латвія. Грамадзяне, якія прыехалі з гэтых краін, абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў працягу 10 дзён з дня прыбыцця ў Беларусь. БЕЛТА
Усе старыя аконныя рамы ва ўсіх без выключэння дашкольных установах Магілёва павінны быць замененыя на новыя. Такую задачу паставіў год таму старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. На рэалізацыю праекта толькі ў 2020-м годзе накіравалі Br8 млн. Праект па замене састарэлых вокнаў падзялілі на 2 этапы. У межах першага абнаўленне правялі ў дзясятку ўстаноў. Асноўныя ж работы больш чым у 80 садках прыпалі на гэты год. З такой мадэрнізацыяй у большай частцы дашкольных устаноў значна скараціліся цепластраты.
У сувязі са святам, Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, прамая тэлефонная лінія ў гарвыканкамах, адміністрацыях раёнаў Магілёва і Бабруйска, а таксама ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці 7 лістапада праводзіцца не будзе.
У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося 7 пажараў, адзін скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Каля 23.00 30 кастрычніка ў службу МНС паступіла трывожнае паведамленне аб палаючым жылым доме ў пас. Туголіца Бабруйскага раёна. Гарэла жыллё, якое належыць 65-гадовай мясцовай жыхарцы. У верандзе на ложку без прыкмет жыцця быў знойдзены 43-гадовы сын гаспадыні. Загінулы пражываў адзін, не працаваў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Дадатковае абсталяванне для выпуску аднаразовых трохслаёвых медыцынскіх масак закупляе ТАА «БелЭмса» ў Магілёўскім раёне. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства Асман Учар.
Антыцелы да каранавіруса новага тыпу могуць захоўвацца ў арганізме перахварэлага на інфекцыю да пяці месяцаў. Да такіх высноў прыйшлі спецыялісты з амерыканскага медыцынскага цэнтра Маўнт Сінай (штат Нью-Ёрк). Іх даследаванне апублікавана ў часопісе Science, як паведамляе ТАСС. Усяго ў даследаванні прыняло ўдзел больш за 30 тыс. чалавек. Удакладняецца, што антыцелы могуць захоўвацца ў арганізме на працягу пяці месяцаў, калі пацыент перанёс захворванне ў лёгкай або ўмеранай форме.
Дзіцячы кніжны фестываль «Шостая цывілізацыя» стартуе сёння ў бібліятэках Магілёва. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.
Каманда Магілёўскай вобласці першынствавала ў камандным заліку чэмпіянату Беларусі па кросе, які завяршыўся ў Каробчыцах (Гродзенскі раён). Спартсмены з Прыдняпроўскага рэгіёна зарабілі 36 ачкоў, апярэдзіўшы дружыны Гродзенскай вобласці (33 ачкі) і Мінска (28). У спаборніцтвах на дыстанцыі 1,5 км у мужчын перамогу атрымаў Арцём Калачоў (Гродзенская вобласць – Мінск) – 4 хв. 11 сек. Другое месца заняў брастаўчанін Павел Небыт – 4 хв. 13 сек. Гамяльчанін Вадзім Старасценка з вынікам 4 хв. 14 сек. замкнуў тройку наймацнейшых.
Пайшла з жыцця вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Алена Мацярынка. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы культуры.
У Магілёве на плошчы Леніна ўстанаўліваюць галоўную навагоднюю ёлку вобласці. Яе асновай традыцыйна стане металічная канструкцыя са зборных модуляў.
Беларускі саюз журналістаў падвёў вынікі штогадовага рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют». Традыцыйна творчае спаборніцтва маладых талентаў (ва ўзросце да 33 гадоў) уключала 7 намінацый. Сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел 33 чалавекі, дзве трэці з іх – супрацоўнікі рэгіянальных СМІ. Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Найлепшы праект аўтарскай канвергентнай журналістыкі» стала рэдактар інтэрнэт-рэсурсу гарадской газеты «Веснік Магілёва» Анастасія Камкова.
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні сумесна з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі наркакантролю Магілёўскай вобласці з пачатку 2019 года выявілі шэсць злачынстваў па лініі наркакантролю. У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых і спецыяльных мерапрыемстваў з незаконнага абароту канфіскавана больш за 880 грам небяспечнага наркатычнага сродку – марыхуаны.
У межах Каляднага тура на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 28 студзеня выступіць з сольным канцэртам «Зімовыя матывы» мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» з Мінска. У праграме прагучаць калядныя спевы, калядкі, творы беларускіх кампазітараў і інш.
Дабрачыннае свята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе 2 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства, якое адбудзецца на базе кавярні «Домінас Піца» (вул. Першамайская, былое кафэ «Пінгвін»), будзе прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў. Дзеці прымуць удзел у гульнявых праграмах, для іх правядуць хвілінку бяспекі, майстар-клас па прыгатаванні піцы і інш. Арганізатарам свята выступаюць Беларускі дзіцячы фонд, упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, ДУА «Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Выставка «Душа живая акварели…» откроется сегодня в 16.00 в Могилевском областном художественном музее имени П.В. Масленикова. Об этом сообщили в учреждении культуры.
У пералік раёнаў, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, на 2020–2024 гады ўвайшло 66 раёнаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 лістапада 2019 года № 800, паведамляецца на сайце ўрада.
Магіляўчанка Наталля Ластачкіна трапіла ў спіс 30 найлепшых міні-футбалістак планеты. Пра гэта паведамляе сусветны партал «Futsal Planet».
«Школа актыўнага грамадзяніна» працягвае працу. Інфармацыйны ўрок у сярэдняй школе № 37 Магілёва правялі прадстаўнікі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Дэлегацыя СЭЗ «Магілёў» у гэтыя дні знаёміцца з вопытам развіцця інвестыцыйных пляцовак і прываблівання інвестыцый рэгіянальнымі інстытутамі развіцця Калужскай вобласці, паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі. У праграме візіту сустрэча з прадстаўнікамі міністэрства і інстытутаў развіцця Калужскай вобласці, асаблівай эканамічнай зоны «Калуга», наведванне яе Людзінаўскай пляцоўкі, а таксама ўстановы «Агенцтва развіцця бізнесу», прадпрыемстваў аўтамабільнага кластара індустрыяльных паркаў «Грабцава» і «Росва».
КДК выявіў парушэнні ў арганізацыі палявых работ у Магілёўскай вобласці. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці Вячаслаў Асмалоўскі.
Індэкс сацыяльнай адказнасці бізнесу распрацавалі ў Беларусі, першыя вынікі ацэнкі фірм прэзентавалі ў Мінску падчас публічных слуханняў сацыяльна адказных кампаній. Укараненне індэкса сацыяльнай адказнасці кампаній было анансавана ў лістападзе 2018 года на першых публічных слуханнях. Ініцыятарам выступіў сацыяльны фонд «Дабра».
Напярэдадні абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» Магілёўскі абласны камітэт БРСМ правядзе адукацыйны інтэнсіў па навучанні моладзі рэгіёна навыкам вынаходніцтва, укаранення праектаў і іх прэзентацыі. Мерапрыемства адбудзецца 29 лістапада на базе ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (аўд. 807). У інтэнсіве прымуць удзел аўтары ўласных праектаў, маладыя інаватары – усяго каля 60 чалавек. Таксама запрошаны прадстаўнікі сферы адукацыі, школ бізнесу, ІП-супольнасці, эксперты ў галіне патэнтавання, трэнеры.
На пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама сёння разгледзелі ход выканання ў 2019 годзе плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Міжнародныя «Сіманаўскія чытанні» пройдуць у Магілёве 29–30 лістапада, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
У Магілёўскай паліклініцы № 6 для дыягностыкі выкарыстоўваюць новы імунахемілюмінесцэнтны аналізатар. Цяпер даступны магілёўцам яшчэ большы спектр даследаванняў крыві. Прычым вынікі можна атрымаць у дзень здачы аналізаў, у тым ліку на электронную пошту і мабільны тэлефон. Прыбор дазваляе даследаваць шырокую лінейку палавых гармонаў, поўную панэль паказчыкаў шчытападобнай залозы, вітаміны, маркеры касцявога абмену і крыватвору, онкамаркеры.