Архіў навін

Восем кандыдатаў ад Магілёўскай вобласці абрана членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Рашэнне прынята на сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню і гаррайвыканкамаў, па выніках якога агучаны вынікі тайнага галасавання.
На асабісты прыём грамадзян да старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леаніда Зайца сёння запісалася 5 чалавек, і амаль усе пытанні былі прыватнага парадку, гэта значыць маглі быць вырашаны пры большай увазе з боку мясцовых органаў улады. Такую выснову зрабіў кіраўнік рэгіёна па выніках зносін з жыхарамі.
У Глуску 8 лістапада адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Жыхароў і гасцей горада чакае насычаная культурна-забаўляльная праграма. Адкрые мерапрыемства малебен за ўраджай, які раніцай адслужаць у Свята-Богаяўленскім храме. Чакаецца, што богаслужэнне ўзначаліць епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 14 лістапада з 9.00 прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80222) 32 67 21, 32 71 53. Месца правядзення: упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна).
Дзіцячы сад № 5 адкрываецца сёння ў Крычаве. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Крычаўскага райвыканкама Ірына Еўдакіменка. «Раней у будынку, дзе зараз новы садок, размяшчалася сярэдняя школа. Пасля невялікай мадэрнізацыі і рамонту было прынята рашэнне зрабіць тут дашкольную ўстанову. Ужо сфарміравана 4 групы – больш за 70 чалавек. Ёсць магчымасць павялічыць іх колькасць, Садок разлічаны на 90 дашкалят», – расказала Ірына Еўдакіменка.
У Магілёве плануюць адкрыць рух транспарту па мосце на вуліцы Першамайскай. У Глуску прыме гасцей абноўлены цэнтр культуры і вольнага часу «Арыён». У аграгарадку Ціманава Клімавіцкага раёна запусцяць станцыю абезжалезвання. Па вул. Ленінскай у Краснаполлі і аграгарадку Межысеткі Магілёўскага раёна здадуць новыя жылыя дамы. Дзіцячы сад прыме дзяцей у мікрараёне Сож Крычава.
Национальный академический концертный оркестр Беларуси выступит 8 ноября на районном фестивале-ярмарке тружеников села «Дажынкі» в Глуске, сообщил художественный руководитель коллектива Михаил Финберг.
У Чавусах адбылася сустрэча алімпійскіх чэмпіёнаў з выхаванцамі мясцовай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы падчас рабочай паездкі азнаёміліся са ступенню гатоўнасці Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы да запланаванага ў лістападзе адкрыцця.
Пад Магілёвам у вёсцы Сідаравічы 5 кастрычніка адбылося пахаванне астанкаў невядомага салдата, якія знайшлі ў верасні гэтага года мясцовыя жыхары падчас работ на зямлі. Як расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка, астанкі знаходзіліся неглыбока: на адлегласці 50-60 сантыметраў. Знойдзеныя разам з астанкамі атрыбуты (шлем, каска, зорачка, аловак, фрагменты партупеі і палявой сумкі-планшэта) сведчаць пра тое, што загінулы мог насіць вайсковае званне «малодшы камандзір».
Нямецкі Вітэнберг і Магілёў заключылі дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх адносін. Дакумент быў падпісаны падчас наведвання старшынёй гарвыканкама Уладзімірам Цумаравым зямлі Саксоніі-Анхальт. Мэр паведаміў пра гэта на нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце. Вітэнберг стаў 20 горадам-пабрацімам Магілёва. Зараз у абласным цэнтры рыхтуюць прапановы па супрацоўніцтве з нямецкім бокам у розных сферах дзейнасці – ад аховы здароўя да турызму.
Чавуская раённая бальніца набыла два новыя аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі. У рэйс яны выйшлі з пачатку лістапада.
У вёсцы Сава Горацкага раёна адкрылі памятны знак рэпрэсаванаму ў сталінскія часы пісьменніку-земляку Васілю Кавалю. З ініцыятывай выступіла вясковая грамадскасць, а падтрымаў сельскі савет.
Мама чатырох сыноў, санітарка тэрапеўтычнага аддзялення Горацкай бальніцы Таццяна Курко – пра тое, чаму пойдзе на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
На гэты момант працягваюцца работы па падключэнні аб’екта да вонкавых сетак населенага пункта. У найбліжэйшы час трэба будзе завяршыць кладку дахавага пакрыцця і прыступіць да аздаблення ўнутраных памяшканняў.
Суб’екты малога і сярэдняга бізнесу за студзень-верасень 2019 года заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br342,4 млн., або 36,3% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на 23,4% або Br64,9 млн. у фактычным вылічэнні. Рост фінансавых уліванняў ад арганізацый склаў 25,6%, ці Br61,7 млн., індывідуальных прадпрымальнікаў – 9%, ці Br3,2 млн.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 29 лістапада з 10.00 да 13.00 выязны прыём грамадзян Рэспублікі Малдова будзе праводзіць консульскі супрацоўнік Пасольства Сэрджыу Урэмя. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (80222) 23 02 55. Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна).
Арганізацыі аховы здароўя зменяць графік работы ў лістападаўскія выхадныя і святы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Бальнічныя арганізацыі 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 лістапада – працоўнага дня, 9 і 16 лістапада – суботы, 10 лістапада – выхаднога дня. Праца амбулаторна-паліклінічных, арганізацый пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі, аптэк і іншых 7 лістапада будзе арганізавана па графіку святочнага дня, 8 і 9 лістапада – суботы, 10 лістапада – выхаднога дня, 16 лістапада – працоўнага дня.
Відэаверсію ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты Шлягер» гледачы змогуць убачыць на тэлеканале «Беларусь 3» 7 лістапада ў 16.50 і 8 лістапада ў 17.45, а канцэрт «Джаз без межаў» у тэлеэфіры – 10 лістапада ў 14.40. Выканаўцы, якія прыехалі на свята, адзначаюць цёплы і душэўны прыём у Магілёве. Тут яны не проста выконваюць свае хіты, правераныя часам. У творчай скарбонцы «Залатога шлягера» пакідаюць карціны, напісаныя па матывах фестывалю.
Сельскі гастранамічны турызм зараджаецца ў вёсцы Каробчына Мсціслаўскага раёна. Ён аб’ядноўвае аграэкасядзібу, малочную падсобную гаспадарку і рамеснікаў. «Духмяны сад» – дзіўнае месца. Гаспадары сядзібы – муж і жонка: ураджэнец вёскі Каробчына пасля падарожжаў прывёз на радзіму жонку-масквічку. Разам яны ператвараюць у экагастрасад стары дом і ўчастак зямлі над Віхрой.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У актавай зале ўпраўлення абласной Дзяржаўтаінспекцыі начальнік УУС палкоўнік міліцыі Ігар Шчарбачэня сёння прадставіў асабоваму складу зноў прызначаных на пасадзе начальніка УДАІ УУС падпалкоўніка міліцыі Вячаслава Крылова і намесніка начальніка УДАІ УУС – начальніка аддзялення дарожна-патрульнай службы і прафілактыкі падпалкоўніка міліцыі Віктара Цурпанава.
Народны ансамбль «Альісмаілія» выступіў у Бабруйску. Майстры мастацтваў Арабскай Рэспублікі Егіпет прапанавалі сваю творчасць у Палацы мастацтваў. Канцэрт у горадзе на Бярэзіне стаў часткай Дзён культуры Егіпта, якія прайшлі ў Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада.
У Наваполацку завяршыўся Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало 2019». Гран-пры заваявала магіляўчанка Ліліяна Садоўская. Першымі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі Цецевік Арцрунян (Ерэван, Арменія, старэйшая катэгорыя), Лізавета Мея (Жодзіна, сярэдняя катэгорыя), Макар Благадараў (Мінск, малодшая катэгорыя).
У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь у 2008 годзе далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 5 лістапада правядзе ў Магілёве семінар-вучобу для актывістаў, якія прапаноўваюцца саюзам для ажыццяўлення назірання на выбарчых участках рэгіёна падчас выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-верасень 2019 года паступіла Br943,8 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 8,9% або Br77,2 млн. у фактычным вылічэнні. Найбольшыя сумы склалі паступленні падаходнага падатку – Br339,3 млн. (36%), падатку на дабаўленую вартасць – Br124,3 млн. (13,2%), падатку на прыбытак – Br87,7 млн. (9,3%), акцызаў – Br67,7 млн. (7,2%).
Стадыён Глуска перажыў другое нараджэнне і ператварыўся ў сучасны спартыўны аб’ект. Тут устанавілі 600 новых сядзенняў замест старых лавак. На цэнтральным полі і пляцоўцы для міні-футбола замянілі вароты. Грошы для работ асвоілі з мясцовага бюджэту, паведаміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама Святлана Лісіца.
У Чавусах 5 лістапада пройдзе свята «Сустрэча з чэмпіёнамі». На мерапрыемства, якое пачнецца ў 16.00 у мясцовым доме культуры, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
У Магілёве больш чым у 50 тралейбусах горада загучала класіка, а ў некаторых з іх з’явілася інфармацыя аб праекце і вядомых кампазітарах. Цяпер гараджане і турысты могуць паслухаць добрую музыку і расслабіцца па дарозе на працу і дадому. Праект «Дарожная рапсодыя» належыць удзельнікам летняга лагера актыўных жыхароў UrbanCamp2019 Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і не мае аналагаў у нашай краіне. Магілёўскі філіял «Тралейбусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс» падтрымаў рэалізацыю крэатыўнага праекта.