RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 12, 2019

У Магілёве з 17 па 25 красавіка правядуць сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці

У Магілёве з 17 па 25 красавіка пройдзе шэраг рабочых сустрэч тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Абмеркаванні адбудуцца ў канферэнц-зале Магілёўскага абласнога ўпраўлення ФСАН (зав. Круты 2-і, д. 1).

Калектыву ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак»» прысуджана прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2019 года ў галіне працы

Калектыву ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак»» прысуджана прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2019 года ў галіне працы. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Рэспубліканскі Тыдзень лесу пройдзе пад слоганам, які напісаў настаўнік з Касцюковічаў

З двухсот варыянтаў слогана для рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» ў конкурсе прызнаны найлепшым «Дрэвы саджаю – і тым ганаруся! Будзе зялёнай мая Беларусь!» Яго аўтар – настаўнік рускай мовы і літаратуры Баранькоўскага КПК «Яслі-сад – базавая школа Касцюковіцкага раёна» Васіль Кавалёў.

Прафсаюзны маніторынг цэн: даражэюць ялавічына і сыры

Прафсаюзы прааналізавалі рост цэн на харчовыя тавары за першы квартал 2019 года. Па большасці пазіцый кошт прадуктаў харчавання ў Магілёўскай вобласці застаўся на ранейшым узроўні. Паводле слоўспецыялістаў, нязначныя ваганні па некаторых найменнях ёсць, што тлумачыцца сезоннасцю і скарачэннем рынкаў збыту.

V Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я. А. Глебава пройдзе 22-26 красавіка ў Магілёве

У Магілёве 22-26 красавіка пройдзе адна з самых яскравых падзей прафесійнага музычнага жыцця краіны – V Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я. А. Глебава. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. А. Рымскага-Корсакава.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Дар’ю Навумаву з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце Еўропы

 

Дарагая Дар’я!

Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта віншую з перамогай на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы.

Спартсменка Магілёўскай вобласці Дар’я Навумава заваявала золата ЧЕ па цяжкай атлетыцы ў Батумі

Спартсменка Магілёўскай вобласці Дар’я Навумава заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі (Грузія).

Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2019»: сайт Магілёўскага аблвыканкама заняў першае месца сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканкамаў

Уладальнікаў інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2019» узнагародзілі ў Мінску. Конкурс на самы лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс сёлета праводзіўся па 12 асноўных намінацыях. Усяго было пададзена 485 заявак.

ААТ «Белшына» – Нацыянальны партнёр II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

У Мінску з 21 па 30 чэрвеня пройдуць II Еўрапейскія гульні. У гэтым кантынентальным мультыспартыўным форуме, да якога рыхтуецца ўся краіна, прыме ўдзел больш за 4 тыс.спартсменаў з 50 краін. Яны разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах), а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.