RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 9, 2019

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя

Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя. Праект накіраваны на павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, паведаміў сёння, прадстаўляючы дакумент дэпутатам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Запушчаны анлайн-сэрвіс відэапаштовак «Беларусь памятае»

«Беларусь памятае, пакуль памятае кожны з нас». Пад такім слоганам за месяц да Дня Перамогі выдавецкі дом «Беларусь сёння» запусціў анлайн-сэрвіс відэапаштовак «Беларусь памятае». Па спасылцы victory.sb.by кожны жадаючы можа загрузіць фота ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кароткую біяграфію або гісторыю з яго жыцця і імгненна атрымаць відэаролік пра свайго героя.

У Мсціслаўскім раёне 12 красавіка стартуе рэспубліканскі міжканфесійны дабрачынны праект «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі»

У вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна 12 красавіка ў 10.00 стартуе рэспубліканскі міжканфесійны дабрачынны праект «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы правядзе прыём грамадзян у Шклоўскім раёне

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 17 красавіка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Шклоўскім раёне.

Механізаваныя атрады БДСГА дапамагаюць аграрыям Магілёўскай вобласці правесці пасяўную

Механізаваныя атрады БДСГА дапамагаюць аграрыям Магілёўскай вобласці правесці пасяўную. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.

У Магілёве правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці

У горадзе на Дняпры 10 красавіка правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці. Спецыялістаў з суседняга рэгіёна азнаёмяць з сістэмай і асаблівасцямі арганізацыі ідэалагічнай работы на Магілёўшчыне.

КДК Магілёўскай вобласці выяўляе негатыўныя факты ў сферы навядзення парадку на зямлі

КДК Магілёўскай вобласці выяўляе негатыўныя факты ў сферы навядзення парадку на зямлі. На працягу месяца сумесна з УДФР Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці ў 19 раёнах быў праведзены маніторынг 57 жывёлагадоўчых аб’ектаў і 32 мехдвароў у 34 сельгасарганізацыях.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц запатрабаваў прывесці ўсе населеныя пункты рэгіёна ў належны парадак

Навесці належны парадак у гарадах і населеных пунктах рэгіёна– такую задачу паставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у ходзе відэаканферэнцыі са старшынямі гарадскіх, раённых выканкамаў і мясцовых Саветаў дэпутатаў.