RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - жнівень 16, 2019

У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў

У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Ігар Аўсеенка.  

У Ялізаве запусцілі мадэрнізаваную вытворчасць шклатары

У філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод» ў пасёлку Ялізава (Асіповіцкі раён) сёння адкрылася мадэрнізаваная вытворчасць шклатары.

Тут упершыню ў Беларусі асвоена тэхналогія, якая дазволіць выпускаць палегчаную шкляную ўпакоўку са зніжэннем вагі гатовых вырабаў да 20%. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай.

У Магілёве адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі

У Магілёве сёння адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Ушанаванне прайшло ў Палацы культуры вобласці.

З пачатку ўборачнай ДАІ Магілёўскай вобласці выявіла 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных пры кіраванні сельгастэхнікай

З пачатку ўборачнай супрацоўнікі ДАІ Магілёўшчыны выявілі 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных работнікамі аграпрамысловага комплексу пры кіраванні сельгастэхнікай.

На Магілёўшчыне завяршаецца падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года

Падрыхтоўка да новага навучальнага года на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую. Большасць з 815 устаноў адукацыі ўжо завяршылі работы па рамонце і добраўпарадкаванні і чакаюць спецыяльныя камісіі, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці. Праверка ўжо дала дабро на працу 130 аб’ектаў.

У Магілёўскім раёне стартаваў прафілактычны праект «Здароўе ў сяло»

Шырокамаштабны прафілактычны праект «Здароўе ў сяло» стартаваў у Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыйнага забеспячэння і здаровага ладу жыцця Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які з’яўляецца арганізатарам акцыі.

Прызыў-2019: аб нюансах і навінах расказаў ваенны камісар Бабруйска, Бабруйскага, Кіраўскага і Глускага раёнаў Аляксей Беразоўскі

22 ліпеня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 274 аб чарговым прызыве. Пра тое, як ён будзе ажыццяўляцца, і пра новаўвядзенні прызыўной кампаніі расказаў ваенны камісар Бабруйска, Бабруйскага, Кіраўскага і Глускага раёнаў Аляксей Беразоўскі.