RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - жнівень 29, 2019

Перапіс насельніцтва-2019: запоўніць анкету можна будзе ў інтэрнэце

У Беларусі запусцяць спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года. Такім чынам, усе жадаючыя змогуць запоўніць апытальнік праз інтэрнэт. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным камітэце Магілёўскай вобласці.

У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай гімнастыцы мужчынская зборная Магілёўскай вобласці заняла трэцяе агульнакаманднае месца

У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай гімнастыцы мужчынская зборная рэгіёна ў складзе магілёўцаў Ягора Шарамкова і Аляксея Селязнёва, бабруйчан Алега Цясельскага і Арцёма Бокага з агульным балам 288 заняла трэцяе агульнакаманднаемесца. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».

Выхаванцам Магілёўскага гарадскога сацыяльнага прытулку ўручылі падарункі да школы

Выхаванцы Магілёўскага гарадскога сацыяльнага прытулку сталі ўдзельнікамі традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», прымеркаванай да Дня ведаў. Партфелі з поўным камплектам неабходных канцылярскіх прыладаў, а таксама кнігі і прысмакі атрымала 14 дзяцей школьнага ўзросту.

У Магілёўскай вобласці аграрыі дапамагаюць ва ўборцы збожжавых на прыватных падворках

Аграрыі дапамагаюць вяскоўцам убраць збожжавыя на прыватных падворках. Масавая ўборка на асабістых прысядзібных участках пачалася пасля таго, як праца ў паляхнаблізіласяда фінішнай прамой. На дапамогу вяскоўцам прыходзяць і фермеры. У асобных гаспадарках для пенсіянераў і сваіх работнікаў прадугледжаны льготныя расцэнкі.

«Магатэкс» прыме ўдзел у выставе сродкаў індывідуальнай абароны ў Маскве

ААТ «Магатэкс» прадставіць прадукцыю на выставе «Бяспека і ахова працы», якая з 2011 года штогод праходзіць у Маскве на ВДНГ, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».

Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня

Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак.