RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - 2019

13 Сакавік

Першая стартап-школа для школьнікаў пройдзе ў Магілёве

Першая стартап-школа «Бізнес-школа» для навучэнцаў старшых класаў школ і гімназій пройдзе 20 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва.

У Магілёўскай вобласці сфарміруюць каля 300 студатрадаў

Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе сфарміраваць у 2019 годзе каля 300 студэнцкіх атрадаў, паведамілі ў абкаме БРСМ.

12 Сакавік

У Магілёўскай вобласці праходзіць месячнік па навядзенні парадку

У Магілёўскай вобласці праходзіць месячнік па навядзенні парадку, які будзе працягвацца да 30 красавіка.

Да 40 сантыметраў штосутачна павышаецца ўзровень вады ў буйных рэках Магілёўскай вобласці

Узровень вады на буйных рэках Магілёўскай вобласці расце штодня. Аператыўную інфармацыю аб стане водных аб’ектаў збіраюць на 11 рачных гідралагічных пастах і адным азёрным – Чыгірынскім вадасховішчы.

КДК вобласці выявіў больш за 3 тыс. парушэнняў пры эксплуатацыі жылфонду Магілёва

У сакавіку бягучага года на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці якасці аказання асобных жыллёва-камунальных паслуг у Магілёве. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.

Кірмаш вакансій адбудзецца 15 сакавіка ў Бабруйску

У горадзе на Бярэзіне 15 сакавіка з мэтай аказання садзейнічання ў працаўладкаванні незанятым грамадзянам арганізуюць «Кірмаш вакансій». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама, на базе якога пройдзе мерапрыемства.

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 18 сакавіка правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 18 сакавіка правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:

– з 15.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 32 67 42 – старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка;

11 Сакавік

У Магілёўскай абласной бальніцы запрацаваў філіял факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Віцебскага медуніверсітэта

Першых слухачоў прыняў сёння адкрыты на базе Магілёўскай абласной бальніцы філіял факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Дзень Франкафоніі пройдзе 12 сакавіка ў МДУ імя А. А. Куляшова

Дзень Франкафоніі пройдзе 12 сакавіка ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў цэнтры інфармацыйных рэсурсаў французскай мовы і культуры.

Філіял «Домабудаванне» Шклоўскага завода газетнай паперы мае намер выйсці на рынак Германіі

Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) вырабіў і адгрузіў нямецкай кампаніі «Грынвуд Індустры» пілотны дом у спалучэнні каркасна-сценавых панэляў і панэляў перакрыцця з клеенага бруса, паведамілі на прадпрыемстве.

Новы выпуск «Магілёўскага пошукавага весніка» прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення вобласці і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

75-й гадавіне вызвалення нашай вобласці і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвечаны 12-ы выпуск «Магілёўскага пошукавага весніка», выдадзены гісторыка-патрыятычным пошукавым клубам «Віккру» пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».

Бабруйская аб’яднаная і Касцюковіцкая раённая структуры ДТСААФ прызнаныя найлепшымі па выніках працы ў 2018 годзе

Бобруйская объединенная организационная структура ДОСААФ (директор – Геннадий Грек) и Костюковичская районная организационная структура ДОСААФ (председатель - Николай Прокопенко) признаны лучшими в регионе по итогам работы в 2018 году по всем направлениям уставной деятельности общества. Награждение состоялось во время II пленума областного совета ДОСААФ.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!» стартуе ў Магілёўскай вобласці 11 сакавіка

Рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!» стартуе ў Магілёўскай вобласці 11 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

7 Сакавік

Найлепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю ўшаноўвалі ў Магілёўскім аблвыканкаме

Урачысты прыём, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі сталі больш за 30 лепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю.

Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе 7-8 сакавіка ў Магілёўскай вобласці

У рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці 7-8 сакавіка запланавана абласная акцыя «Адзіны дзень зніжак» , у межах якой пакупнікам будуць прапанаваны зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 40%. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць магілёўцы Масленіцу

Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць магілёўцы Масленіцу. Масавыя гулянні пройдуць 9 сакавіка ў Пячэрскім лесапарку, паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.

Прамую лінію па праблемных бізнес-пытаннях арганізуе 13 сакавіка Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва

Дырэктар УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Аляксей Рыгоравіч Марчанка 13 сакавіка правядзе прамую тэлефонную лінію.

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы правядзе выязны прыём грамадзян у Слаўгарадзе

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Іванавіч Русы 14 сакавіка з 11.00 да 12.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме (вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 28).

Магілёўская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!»

Наш рэгіён далучыўся да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!», якая будзе працягвацца да 15 сакавіка і накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.