RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 24, 2022

У Магілёўскім інстытуце МУС адбыўся выпуск курсантаў і слухачоў завочнага навучання

У Магілёўскім інстытуце МУС адбылася ўрачыстая цырымонія выпуску курсантаў і слухачоў завочнага навучання. Павіншаваць курсантаў і ўручыць ім дыпломы прыехаў начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня, начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў МУС палкоўнік міліцыі Алег Кручынскі, а таксама іншыя ганаровыя госці, родныя і блізкія выпускнікоў.

Восем месцаў адпачынку ля вады з арганізацыяй купання ў Магілёўскай вобласці не адпавядаюць саннормам

Восем месцаў адпачынку ля вады з арганізацыяй купання ў Магілёўскай вобласці не адпавядаюць саннормам. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

22 і 23 ліпеня Горкі прымуць эстафету рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок ды Алімпу»

22 і 23 ліпеня Горкі прымуць эстафету рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Ён праводзіцца ў нашай краіне другім разам.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» прысвоена Вікенцію Ермалёнку

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» прысвоена Вікенцію Браніслававічу Ермалёнку. Яго кандыдатура зацверджана на сённяшняй 40-й сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

СМІ Магілёўскай вобласці ўдастоены ўзнагарод нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара»

У Віцебску 23 чэрвеня прайшло адно са знакавых мерапрыемстваў у медыясферы – II Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы».

Завяршальным этапам яго працы стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVIII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара».

У Бабруйску грамадскія аб’яднанні Беларусі і Расіі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

23 чэрвеня 2022 года ўвойдзе ў гісторыю Бабруйска як дзень падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Ленінскай раённай арганізацыяй Бабруйска РГА «Белая Русь» і мясцовай грамадскай арганізацыяй «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”» гарадской акругі Тальяці.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю пракуратуры Беларусі, прайшло ў ДК вобласці 23 чэрвеня

У гонар прафесійнага свята – Дня работнікаў пракуратуры (адзначаецца 26 чэрвеня) – і векавога юбілею з дня ўтварэння пракуратуры Беларусі ў Палацы культуры вобласці адбылося ўшанаванне пракурорскіх работнікаў Магілёўшчыны.