RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 8, 2022

Абласны тур праекта «Уладар сяла» пройдзе 24 чэрвеня ў Слаўгарадскім раёне

Абласныя туры рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» пройдуць у шасці абласцях Беларусі з 12 па 29 чэрвеня, пра што паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, каардынатар праекта Марына Шыдлоўская.

Магілёўская гарадская капэла выступіць 22 чэрвеня з канцэртнай праграмай «Беларусь памятае...»

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла выступіць 22 чэрвеня з канцэртнай праграмай «Беларусь памятае...». Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу, паведамілі ва ўстанове культуры.

У Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 4 млн т травяных кармоў

У Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе плануюць нарыхтаваць травяных кармоў у аб’ёме 4 млн т. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

У Круглым пройдзе рэгіянальнае свята-конкурс «Свята Лялькі»

У суботу, 11 чэрвеня, у Круглым адбудзецца рэгіянальнае свята-конкурс «Свята Лялькі».

– На свята да нас прыедуць удзельнікі з 11 раёнаў, – расказаў начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама Сяргей Лазоўскі. – Паступіла больш за 30 заявак для ўдзелу ў конкурснай праграме.

Электронная энцыклапедыя «Магілёў на Дняпры» раскажа аб 250-гадовай гісторыі краю

Электронную энцыклапедыю «Магілёў на Дняпры, або гісторыя адной губерні» стварылі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна. Новы інтэрнэт-рэсурс прысвечаны 250-годдзю са дня ўтварэння Магілёўскай губерні, паведамілі ў аддзеле бібліятэказнаўства і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы культуры.

На міжнароднай выставе «Белагра-2022» адбылася сустрэча губернатара Магілёўскай вобласці і дэлегацыі Прыморскага краю

У дзень адкрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра 2022» адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з афіцыйнай дэлегацыяй Прыморскага краю. Анатоль Ісачанка таксама азнаёміўся з выставай.

Мемарыял «Слаўны» ў Клічаўскім раёне адкрыюць пасля рэканструкцыі 22 чэрвеня

Урачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі мемарыяла ў памяць аб спецатрадзе «Слаўны» на востраве Верамееўка ў Клічаўскім раёне запланавана на 22 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Супрацоўнікі ДАІ і байкеры наведалі дзяцей са школы-інтэрната ў Бялынічах

Супрацоўнікі ДАІ і байкеры наведалі дзяцей з дапаможнай школы-інтэрната ў Бялынічах, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Удзельнікамі прафілактычнай акцыі сталі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Бялыніцкага РАУС і байкеры Магілёўскай вобласці.