У Горках незвычайна стартавалі навагоднія мерапрыемствы. Перш чым запаліць галоўную елку райцэнтра, па горадзе прайшла калона тэхнікі. Незвычайнай. У навагоднім шэсці ўдзельнічалі трактары, ярка ўпрыгожаныя агеньчыкамі і лямпачкамі. За рулём - казачныя персанажы.
Сацыяльная перадышка - унікальны для Магілёўскай вобласці праект, які даказаў сваю важнасць і неабходнасць. Яго сутнасць у тым, што цяжка хворае дзіця можна прывезці ў групу, дзе за ім пэўны час дагледзяць спецыялісты. А ў бацькоў ёсць магчымасць развязаць бытавыя пытанні. Сёння аддзяленне такога фармату пашырылася ўдвая. Адначасова тут могуць прымаць да 10-ці дзяцей.
У Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
У Магілёве працягваецца цыкл вочных сустрэч з выкладчыкамі псіхалогіі з МДУ ім. А.А. Куляшова. Наступнае тэматычнае мерапрыемства пройдзе 20 снежня на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. К. Маркса. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Супрацоўнікі Магілёўскага інстытута МУС арганізавалі для курсантаў міліцыі зімовае спартыўнае свята. Рабятам розных курсаў трэба было не толькі прадэманстраваць сваю сілу і спрыт, але яшчэ і творчае і крэатыўнае мысленне. Пра гэта расказаў афіцыйны прадстаўнік ВНУ Кірыл Маржанаў.
Амаль Br130,7 тыс. сабралі ў Магілёўскай вобласці ў час дабрачыннага тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які 15 снежня праходзіў у прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4 Магілёў». Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.