RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 2023

21 Красавік

За тры гады Чэрыкаўскаму лясгасу перадалі больш за 1,1 тыс. га пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый

За апошнія тры гады Чэрыкаўскаму лясгасу перадалі больш за 1,1 тыс. га тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Пра гэта расказаў дырэктар лясгаса Аляксандр Жэбін.

20 Красавік

Адукацыйны брэнд краіны: у Магілёве адзначаюць 50-годдзе з дня заснавання БДУТ

У Магілёве праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 50-годдзя з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Кульмінацыяй свята стаў збор працоўнага калектыва, студэнтаў і выпускнікоў.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў БДУТ з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі працягваецца (відэа)

Працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя маніторыць стан тэрыторый сельгаспрадпрыемстваў каля грамадскіх месц і ўздоўж дарог. Абласная група правяла абследаванне 10-ці раёнаў вобласці. Характар забруджвання аднолькавы - бытавое смецце.

Моладзь Магілёўшчыны прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

Атрад БРСМ на чале першага сакратара Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Аляксандра Саксонава, прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу».

Увесну ў Магілёўскім лясгасе не менш за 50% пасадачнага матэрыялу складуць сеянцы з закрытай каранёвай сістэмай

Увесну ў Магілёўскім лясгасе не менш за 50% пасадачнага матэрыялу складуць сеянцы з закрытай каранёвай сістэмай. Пра гэта расказала інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Магілёўскага лясгаса Вольга Дзешчаня.

Магіляўчанка Анжэла Жылінская стала чэмпіёнкай Еўропы па самба

У ізраільскай Хайфе стартаваў чэмпіянат Еўропы па самба, у якім бяруць удзел беларускія спартсмены.

19 Красавік

Леанід Мартынюк: любы раён нашай дзяржавы мае багатую гісторыю

Мы можам гаварыць аб дакладна сфарміраванай і сістэмнай рабоце ўстаноў аховы здароўя, у тым ліку ў малых населеных пунктах. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання аб'ектаў аховы здароўя ў Хоцімскім раёне.
 

У дзень правядзення рэспубліканскага суботніка пасажырскі транспарт у Магілёве будзе працаваць па графіку будня

У сувязі з правядзеннем 22 красавіка рэспубліканскага суботніка, работа гарадскога пасажырскага транспарту ў Магілёве будзе арганізавана па графіку будня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Раскрыць сакрэты шакаладу і пазнаёміцца з гісторыяй дзяржаўнай сімволікі запрашае музей Масленікава ў надыходзячыя выхадныя

Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на «Музейныя сустрэчы па выхадных».

Чэрыкаўскі раён лідзіруе на пасяўной сярод цэнтральных раёнаў Магілёўскай вобласці

З надыходам спрыяльных умоў надвор'я ў Магілёўскай вобласці набірае тэмпы пасяўная кампанія. Адным з яе лідэраў стаў Чэрыкаўскі раён, на сённяшні дзень тут пасеяна ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур на 66 працэнтаў ад запланаваных плошчаў.

На тушэнне травяных пажараў за суткі ратавальнікі выязджалі 14 разоў

Два пажары ў Магілёве і Горках здарыліся за суткі ў вобласці, 14 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
 

У Магілёўскай вобласці акцыя «Дыктоўка Перамогі» збярэ больш за 800 удзельнікаў

У Магілёўскай вобласці міжнародная асветна-патрыятычная акцыя «Дыктоўка Перамогі» збярэ больш за 800 удзельнікаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце БРСМ.

Вясновыя вітаміны з Кіраўскага «Світанку» (відэа)

Сезон цяплічных агароднінных ураджаяў стартаваў у камбінаце ААТ «Рассвет» імя Арлоўскага. Нягледзячы на летнюю тэмпературу паветра ў цяпліцах, у гэтым сезоне, з запозненай вясной, усім раслінам не хапае сонца. Аднак вытворчыя планы будуць выкананы, упэўнены работнікі цяплічнага камбіната.

Мінадукацыі: выпускнікі ССНУ будуць здаваць тры ЦТ для паступлення ў ВНУ

Выпускнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафтэхадукацыі будуць здаваць тры цэнтралізаваныя тэсціраванні для паступлення ў ВНУ. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова.

Спаборніцтвы па стральбе з лука і каратэ пройдуць у Магілёве ў рамках II Гульняў краін СНД (відэа)

А У рамках ІІ Гульняў краін СНД Магілёў прыме спаборніцтвы па стральбе з лука і каратэ. Цяпер ідзе падрыхтоўка пляцовак для іх правядзення на дастойным узроўні - гэта адзначыў госць праграмы «Прамая лінія» на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў» - Сяргей Новікаў. Нагадаем, Беларусь прыме ІІ Гульні краін СНД з 4 па 14 жніўня.

Адкрыты дыстанцыйны конкурс чытальнікаў аб'явілі ў Магілёве

Адкрыты дыстанцыйны конкурс чытальнікаў «Мы памятаем подзвіг 45-га» аб'явілі ў Магілёве. Яго арганізавалі ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Установы аховы здароўя ў выходныя і святы красавіка-мая зменяць графік працы

Графік працы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў красавіку - маі 2023 года будзе зменены, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

18 Красавік