RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 6, 2023

Пошукавая экспедыцыя «Лудчыцкая вышыня» стартавала ў Быхаўскім раёне

Сёлета работы аб'ядналі пошукавікаў з Магілёва, Мінска, Жлобіна, Расійскай Федэрацыі і вайскоўцаў 52-га спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны Беларусі. Актыўна дапамагаюць вопытным пошукавікам навучэнцы сярэдніх школ з Быхава і Магілёва.

Клімаўчанка Аліна Хартнік набрала максімальныя 400 балаў для паступлення ў ВНУ

Клімаўчанка Аліна Хартнік атрымала 100 балаў па англійскай і рускай мовах, здаўшы цэнтралізаваны экзамен, і паказала максімальны вынік па грамадазнаўстве. З улікам атэстата ў абітурыенцкай скарбонцы Аліны - запаветныя 400 балаў.

Пазачарговая сорак восьмая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 12 ліпеня

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым упраўленні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. №108-З, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую сорак восьмую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 12 ліпеня 2023г.

Прадукцыя з сімволікай II Гульняў краін СНД хутка з'явіцца ў продажы па ўсёй Беларусі

Прадукцыя з сімволікай II Гульняў краін СНД хутка з'явіцца ў продажы па ўсёй Беларусі. Аб гэтым расказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі II Гульняў краін СНД, паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе ўрада.

Яўген і Вольга Калініны з Клічаўскага раёна будуць змагацца за перамогу ў конкурсе «Уладар вёскі»

У гэтыя выхадныя стануць вядомы імёны пераможцаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар вёскі». За званне самай дружнай, гаспадарчай і крэатыўнай сям'і ў конкурсе, які пройдзе ў Шклоўскім раёне падчас купальскага фестывалю-свята «Александрыя збірае сяброў», будуць змагацца шэсць каманд.

Мяккае марожанае і сувенірныя пернікі. Чым будуць частаваць гасцей у Александрыі

Традыцыйна самым вялікім фуд-кортам на свяце «Купалле» ў Александрыі стане пляцоўка спажыўкааперацыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў намеснік старшыні праўлення па гандлі і грамадскім харчаванні Магілёўскага аблспажыўсаюза Сяргей Шчэрбіч.

Больш за 500 працоўных месцаў прапануюць суіскальнікам на кірмашы вакансій у Магілёве 13 ліпеня

У Магілёве на кірмашы вакансій 13 ліпеня суіскальнікам прапануюць больш за 500 працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.