RU BY EN 中文
Instagram

Архіў - верасень 29, 2025

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.

Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза

План сумесных мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадам Тульскай вобласці і Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах на 2026-2028 гады быў падпісаны сёння ў час міжнароднай прамысловай выстаўкі «ІННАПРОМ. Беларусь».

35 гадоў на вяршыні: як Магілёўскі абласны ліцэй №1 задае стандарты якасці адукацыі

Асаблівая ўвага - якасці навучання. Пра развіццё адукацыі і, у прыватнасці, пра ролю ліцэяў гаварылі ў Магілёве. Навукова-практычная канферэнцыя з удзелам міністра адукацыі - Андрэя Іванца прайшла ў абласным ліцэі №1. Навучальная ўстанова адзначае юбілей.

Непрыдуманыя гісторыі: малюнкі і лісты салдат з фронту на выставе «Адна вайна - адна Перамога» (відэа)

Адна вайна - адна Перамога. Гэты міжнародны выставачны праект адкрылі ў Музеі Славы Магілёўшчыны. На ім прадстаўлены асабістыя рэчы, пісьмы, малюнкі часоў Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Магілёўскага, Гомельскага і Бранскага краязнаўчых музеяў.

Дзмітрый Крутой: правядзенне чарговага пасяджэння УНС запланавана на канец года

Правядзенне чарговага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу запланавана на канец года. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні

Беларус Яўген Залатой заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні 2025 года, што прайшоў у Шанхаі.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня зрабіў рабочую паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці.