Абласное свята «Разам мы - будучыня краіны», прысвечанае 35-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, пройдзе 11 верасня ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта расказалі ва ўстанове дадатковай адукацыі.
ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання» з рабочым візітам наведалі намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак, старшыня Магілёўскага аблвыканкама АнатольІсачанка, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын. На прадпрыемстве плануецца мадэрнізацыя вытворчых магутнасцей.
Дзесяць маладых спецыялістаў папоўнілі калектыў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Для іх плаўнага ўваходжання ў прафесійнае асяроддзе і знаёмства з традыцыямі ВНУ была арганізавана сустрэча з адміністрацыяй і прафсаюзным камітэтам.
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі 13 верасня пройдзе вялікі форум, прысвечаны стварэнню дэкаратыўных агародаў, садоўніцтву і ландшафтнаму дызайну. Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі.