У Магілёўскай вобласці актыўна ідзе падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. Замена вокнаў, касметычны рамонт памяшканняў і харчаблокаў, капітальныя працы з мадэрнізацыяй наяўных памяшканняў - гэта няпоўны спіс таго, што неабходна зрабіць да пачатку восені. Пра гэта расказала кіруючая Магілёўскім абласным цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.