З Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна прыехалі на «Славянскі базар» майстрыхі Жанна Жорава і Галіна Хальцова. Прайсці міма іх палаткі, якая раскінулася на плошчы Свабоды, і не затрымаць погляд нерэальна. Колькі ж тут прыгажосці з нашага беларускага золата - саломкі! Хітрасплеценыя рогі багацця, раскошныя абручы для тых, хто ведае толк у модзе, трывалыя кошыкі, хупавыя кветкі, лёгкія, здаецца вось-вось зазвіняць, званочкі…