Архіў навін

Цыкл мерапрыемстваў да Дня моладзі і студэнцтва запусцілі ў МДУ імя А. А. Куляшова ў Магілёве. Пра гэта расказала начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю ўніверсітэта Кацярына Сапетава. На працягу гэтага тыдня МДУ імя А. А. Куляшова і ПА/РК ГА «БРСМ» арганізавалі цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня моладзі і студэнцтва «MOLADZ: памятаем традыцыі, жывём сучасным, імкнёмся ў будучыню».
У вёсцы Расна Дрыбінскага раёна 20 чэрвеня ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і Халакоста. Удзельнікамі мітынгу-рэквіема сталі школьнікі, курсанты Магілёўскага інстытута МУС і жыхары раёна.
Рэстаўрацыйныя працы палацава-паркавага ансамбля ХІХ стагоддзя ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна падыходзяць да завяршальнага этапу. Пра гэта расказаў дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея Уладзіслаў Кулакевіч. Рэстаўрацыйныя работы ў комплексе пачаліся ў 2009 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасць уключана ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год. Рэканструкцыю тут плануюць завяршыць на працягу года.
У Магілёўскай вобласці паступова павялічваюць пасевы азімых культур, у тым ліку рапсу. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён.
У Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага педыятрычнага аддзялення. Павіншаваў медыкаў з гэтай падзеяй старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Пімашэнка.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу па дасягненні ў Беларусі валавога збору збожжавых у бліжэйшай перспектыве 9-10 млн т. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
Пра гэта ў сваім выступленні заявіў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін, які прымае ўдзел у IV з’ездзе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», дзе прымае ўдзел каля 500 дэлегатаў з усёй краіны. У прыватнасці, ён адзначыў, што супраць нашай суверэннай дзяржавы разгорнута поўнамаштабная інфармацыйная вайна. Вайна за розумы, сэрцы нашых грамадзян, за нашу будучыню:
Да нарыхтоўкі кармоў у «Магілёўскім лянку» прыступілі ў апошніх ліках мая. Закладзена 3100 тон сенажу. Гэта, па словах кіраўніка гаспадаркі Алега Івашкевіча, была рэпетыцыя. Толькі-толькі паспелі асноўныя шматгадовыя травы – зёлкава-бабовыя і люцэрна, таму зараз аграрыі выходзяць на пік формы і ў дзень нарыхтоўваюць 1,1–1,3 тысячы тон сенажу. Стаўка на кармы тут вялікая: атрымаўшы летась не самыя высокія паказчыкі па малаку, зрэагавалі хутка – ужо да гэтага корманарыхтоўчага сезона закупілі сучасную тэхніку.
Найлепшых медработнікаў і ветэранаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі сёння ў Палацы культуры вобласці ў Магілёве.
Сустрэча тураператараў Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы турызму адбылася сёння ў канферэнц-зале гандлёвага цэнтра «Атрыум». Бакі дзяліліся вопытам работы, прэзентавалі турыстычныя аб’екты і прапановы, абмяркоўвалі магчымасці ўзаемаабмену турыстычнымі групамі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы з уступным словам, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магаблвыканкама Вадзім Брэжэзінскі падкрэсліў:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе актыўнага ўключэння прампрадпрыемстваў краіны ў працу па імпартазамяшчэнні. Пра гэта ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Бабруйск.
Па ініцыятыве пракуратуры Магілёўскай вобласці ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта праведзены круглы стол на тэму «Карупцыйныя праявы ў сферы сельскай гаспадаркі».
Другі прыпынак у Магілёўскай вобласці зрабіў 16 чэрвеня рухомы музей «Цягнік Перамогі». Ён спыніўся на станцыі Асіповічы-1.
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя Бабруйскай наступальнай аперацыі ў межах правядзення ваенна-патрыятычнага злёту «Бабруйскі кацёл» адбудзецца 26 чэрвеня. Мерапрыемства прысвечана 78-годдзю вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы. Гледачы змогуць наведаць аўтэнтычныя лагеры Чырвонай Арміі і Вермахта; паглядзець ваенна-гістарычную рэканструкцыю Бабруйскай наступальнай аперацыі. Акрамя таго, для гасцей і ўдзельнікаў злёту будуць працаваць інтэрактыўныя зоны і выязны гандаль.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 23 чэрвеня з 10.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Мікалаевіч Аўраменка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца 17 і 20 чэрвеня (з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00) па тэлефонах (80222) 36721, 326743. Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна). Рэд.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае далучыцца да акцыі «Беларусь: да і пасля» — у адным фота паказаць, як выглядала месца ці будынак падчас вайны і зараз. Праект стартаваў у Дзень Перамогі і завершыцца 22 чэрвеня.
Выдаткаваць на сяўбу каласальныя сродкі і своечасова не правесці абарону раслін – злачынства. Без хімпраполкі захаваць ураджай немагчыма. Гэта абавязковая тэхналагічная ўмова. У краіне дастаткова прэпаратаў, у першую чаргу айчынных. Галоўнае – не прапусціць патрэбную фазу ў раслін, інакш хімія папросту не падзейнічае. У Круглянскім раёне, як і ў многіх іншых у Магілёўскай вобласці, скончылі хімпраполку азімай і яравой груп. Зараз адказны этап унясення гербіцыдаў на кукурузныя палі.
У мемориального комплекса «Памяти сожженных деревень Могилевской области» в деревне Борки состоялся митинг-реквием «Всенародная боль и память», посвященный 80-летию со дня трагедии в д.Борки. 15 июня 1942 года фашистскими карателями на этой земле было уничтожено более двух тысяч мирных жителей.
Задача ўлады ўсіх узроўняў – ствараць для грамадзян бяспечныя і камфортныя ўмовы жыцця і працы. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, падводзячы вынікі асабістага прыёму грамадзян, які прайшоў сёння ў Клічаўскім райвыканкаме.
Рабочую нараду па інвестпраектах і пераліку інвестараў рэгіёна правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. У рэжыме відэаканферэнцсувязі ўдзел у пасяджэнні прынялі першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, старшыні гаррайвыканкамаў, іншыя зацікаўленыя асобы.
Сёння кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла свае дзверы для турыстаў. Першая экскурсійная група змагла зазірнуць у закуліссе вытворчага працэсу любімых зефірных і мармеладных прысмакаў з Бабруйска, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Сёння на Крычаўшчыну прыбыў унікальны рухомы музей – «Цягнік Перамогі», які пачаў свой маршрут па Беларускай чыгунцы 10 чэрвеня.
Нягледзячы на санкцыі заходніх краін, наша краіна і ў гэтых няпростых умовах ідзе па вызначаным шляху і працягвае рабіць усё самае патрэбнае для дабра чалавека. Напрыклад, экспарт у Магілёўскай вобласці ў першым квартале 2022-га вырас амаль на 20 працэнтаў. Ва ўмовах санкцый рэгіён знаходзіць новых партнёраў, перабудоўвае лагістычныя ланцужкі, нарошчвае аб’ёмы вытворчасці. Як ідуць справы ў нашым рэгіёне, расказаў старшыня райвыканкама Міхаіл Куксянкоў.
Не толькі выстаяць, але і дасягнуць новых паказчыкаў. Адзін з самых буйных вытворцаў тэкстыльнай прадукцыі Беларусі – Магілёўскі «Магатэкс» – развіваецца насуперак санкцыям. На прадпрыемстве працуе амаль 3000 чалавек. І здацца ў цяжкія часы – гэта не пра тэкстыльны гігант. Тут знайшлі новыя рынкі збыту, асвоілі нязвыклыя раней спосабы продажаў і распрацавалі новыя віды прадукцыі.
Алег Дзячэнка: «Задача дзяржавы — убачыць кожнага патрыёта, дзяржаўніка і выкарыстаць іх патэнцыял у інтарэсах усяго грамадства» Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі — аб актуальнай і шчырай размове, якая адбылася падчас правядзення рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні».
Турысцка-эколага-рэкрэацыйны кластар «Чыгірынка» з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Ён аб’яднаў у сабе суб’ектаў гаспадарання Быхаўскага і Кіраўскага раёнаў. Пра гэта расказаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Вадзім Брэжэзінскі.
Дрыбінскі раён – сельскагаспадарчы. Тут вырабляюць малако, мяса, сеюць збожжавыя, тым самым ствараючы харчовую бяспеку краіны. Наша сённяшняя размова са старшынёй райвыканкама Ірынай Стрэчын. – Ірына Пятроўна, вядомае выслоўе «Будзе хлеб – будзе і песня» цалкам прымальнае для нашага невялікага раёна. Што прадвызначала вынік працы рэгіёна?
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 чэрвеня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчай дзейнасці, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Галоўнае – у чалавеку бачыць чалавека і размаўляць з ім на роўных, заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на палях рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя метадаў і формаў працы з насельніцтвам на мясцовым узроўні».