Архіў навін

Кульмінацыяй свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 11 ліпеня стане гала-канцэрт «Мая Александрыя». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.
Дзяржаўтаінспекцыя нашага рэгіёна абвясціла конкурс «ПДР у талерцы» па тэме бяспекі на дарозе. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. На працягу месяца ў запісе @gai.mogilev ў Instagram будзе праводзіцца кулінарны марафон. Усе жадаючыя змогуць даслаць фатаграфіі страў на тэматыку бяспекі дарожнага руху. Будзе вітацца відэа працэсу падрыхтоўкі.
Вялікі гарадскі пікнік наладзяць у Магілёве 28 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Месцам правядзення шостага пікніка стане парк у Падніколлі. Тут з 12.00 да 18.00 адпачывальнікам прапануюць весела, культурна правесці час на прыродзе з сям’ёй і сябрамі. Паводле слоў суразмоўцаў, у гэтым годзе наведвальнікаў чакае шмат цікавых пляцовак і тэматычных зон. Пікнік па-ранейшаму застаецца бясплатнай для наведвання зонай, свабоднай ад алкаголю і тытуню.
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы і клубныя ўстановы культуры рэгіёна запусцілі флэшмоб #дзякуйдоктар, дзе выказалі ўдзячнасць ўсім медыцынскім работнікам айчыннай аховы здароўя.
Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе 22 чэрвеня ў 4 раніцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» (Магілёўскі раён). Мерапрыемства прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Пачынаючы з сённяшняга дня, тэлеканал «Беларусь 4 “Магілёў”» праводзіць ранішні тэлемарафон да Дня медыцынскага работніка. На працягу чатырох дзён запар з 6.35 да 9.00 у праграме «Ранёхонько» эфір будзе прысвечаны людзям у белых халатах. Журналісты пазнаёмяць гледачоў з гісторыяй медыцынскіх устаноў розных рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, а галоўнае, з тымі, хто дапамагае людзям захаваць і вярнуць здароўе – з медыцынскімі работнікамі!
15 чэрвеня 1942 года ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці прайшла адна з самых буйных карных аперацый нацыстаў на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У той дзень фашысты знішчылі разам з жыхарамі вёску Боркі і некалькі прылеглых да яе пасёлкаў. Было спалена і расстраляна больш за 2 тыс. мірных жыхароў.
Кніга паэзіі Алеся Казекі «Песня роднай зямлі» выйшла з друку ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». У яе паэт уключыў творы, якія апяваюць прыгажосць роднай зямлі. А яна для яго не толькі там, дзе была вёска Новы Юзін на Кіраўшчыне, дзе ў 1958 годзе нарадзіўся Аляксандр Мікалаевіч (потым знікла як бесперспектыўная), дзе рос да 12 гадоў, адкуль потым сям’я пераехала ў недалёкую вёску Чачэвічы суседняга раёна, дзе скончыў школу і адкуль паступіў у ваеннае вучылішча. Родная зямля для яго, як і для кожнага з нас, — уся Беларусь.
Пераможцамі конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2019 года» сталі 22 прадпрыемствы, паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. У іх ліку – замежнае ТАА «ВМГ Індустры».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян ва ўсіх пунктах цэнтралізаванага тэставання Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю сумесна з іншымі членамі камісій будзе арганізаваны кантроль за выкананнем парадку правядзення тэставання, а таксама за стварэннем належных санітарна-бытавых умоў для абітурыентаў. Для абітурыентаў і іх законных прадстаўнікоў у КДК Магілёўскай вобласці ў перыяд правядзення тэставання (з 25 чэрвеня па 16 ліпеня) будзе арганізаваная праца тэлефонаў «гарачай лініі»: 8 (0222) 62-48-97, 62-47-73, 62-47-75.
Экспедыцыя па пошуку астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі ў час абароны Магілёва ў 1941 годзе, пачнецца на Буйніцкім полі 22 чэрвеня. У ёй прымуць удзел пошукавікі клуба «Віккру» і прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны, паведаміў кіраўнік клуба «Віккру» Мікалай Барысенка. «Пошукавая экспедыцыя пачнецца 22 чэрвеня на Буйніцкім полі – святым месцы для жыхароў рэгіёна. Шукаць астанкі салдат, якія загінулі падчас абароны Магілёва ў 1941 годзе, будуць ад 30 да 50 чалавек. Праводзіць раскопкі будзем каля тыдня», – расказаў Мікалай Барысенка.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці правядзе з 15 да 19 чэрвеня гарачую лінію ў пытаннях неабгрунтаванага звальнення работнікаў, паведамілі ў КДК рэгіёна. Жыхары вобласці могуць паведамляць аб іх звальненні наймальнікамі або аб прымусе да звальнення ў перыяд з 1 сакавіка бягучага года па сённяшні дзень. Звароты будуць прымаць з 9.00 да 18.00 (перапынак 13.00-14.00) па тэлефонах 8 (0222) 62-47-75 і 8 (0222) 62-48-97.
У Шклоўскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў у сувязі з сухім і цёплым надвор’ем. Нагадаем: рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забароны на наведванне лясоў –арганізацыя бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Чжэцзян маюць намер прапрацаваць пытанне ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў. Такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас цырымоніі адкрыцця кітайскай анлайн-выставы «Садовы стыль і будаўніцтва», паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 12 чэрвеня пачала працу «гарачая тэлефонная лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў. Патэлефанаваць на яе можна па нумары 8017 373 82 94 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00. З 15 чэрвеня аналагічныя прафсаюзныя лініі будуць даступныя ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Магілёўскі абласны тэатр лялек 24 чэрвеня пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Гэта займальная гісторыя пра тое, як лёгка пайсці па няправільным шляху. У пастаноўцы Бураціна аказваецца галоўным героем прыгодніцкага трылера. Рэдкі дзіцячы спектакль валодае такой энергетыкай: на сцэне арганічна ўзаемадзейнічаюць музыка, святло і праекцыйная карцінка. Дзеянне адбываецца вельмі дынамічна: дэкарацыі і героі мяняюцца пастаянна…
Арганізацыйны камітэт і журы конкурсу «На самае лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год» вызначылі яго пераможцаў і лаўрэатаў, інфармуе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. У іх ліку –прадстаўнікі Магілёўшчыны.
Фестываль вулічнай культуры DOMA пройдзе ў сталіцы Прыдняпроўскага краю 15–28 чэрвеня. 29 творчых маладых людзей з горада на Дняпры, Віцебска і Мінска будуць упрыгожваць абласны цэнтр мураламі (велізарны малюнак, які нанесены на сцяну будынка або збудавання) і графіці да Дня горада Магілёва. Плануецца стварэнне двух муралаў па вул. Ціміразеўская, 36 і Першамайская, 50, расквечванне больш за 10 цеплапунктаў у цэнтры.Таксама арт-аб’ектамі стануць платы ў дварах.
Праекты моладзі Магілёўскай вобласці будуць змагацца за перамогу ў нацыянальным этапе міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Новая партыя экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавіруса паступіла ў Магілёўскую вобласць. Пакуль гэта 500 штук, але іх запас будзе папаўняцца. Цяпер аналіз на антыцелы да каранавіруса можна зрабіць на платнай аснове па жаданні пацыента, але не ў кожнай паліклініцы, а пакуль толькі ў цэнтральнай паліклініцы Магілёва. Гэта можа спатрэбіцца для турызму або рабочай камандзіроўкі за мяжу. Бясплатныя экспрэс-тэсты на антыцелы робяць толькі па сведчаннях і ў медустановах па месцы жыхарства.
Прэзентацыя беларускіх выданняў адбудзецца на свяце кнігі ў Александрыі. Падчас Купалля пісьменнікі і паэты традыцыйна будуць чытаць свае творы гасцям фестывалю, паведамілі ў аблвыканкаме.
Тры новыя яркія арт-аб’екты з’явіліся на цэнтральных вуліцах Горак. Вершы вядомых паэтаў-землякоў аздобілі фасады будынкаў
Высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай выбудоўваўся не адзін год. Магілёўскую вобласць і Паднябесную трывала звязваюць пабрацімскія адносіны з кітайскімі правінцыямі Цзянсу і Шэньсі. Кітай, які развіваецца імклівымі тэмпамі і імкнецца ўмацаваць свае пазіцыі ў свеце, і Сінявокая, якая займае становішча ў цэнтры Еўропы, працягваюць выбудоўваць партнёрскія адносіны.
У рэгіёне падатковымі льготамі і прэферэнцыямі, прадугледжанымі заканадаўствам, у 2019 годзе скарысталася 6,4 тыс. суб’ектаў гаспадарання. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Агульная сума падаткаў, якая не паступіла ў бюджэт у сувязі з выкарыстаннем ільгот, склала Br572,8 млн.
Пройти через «коридор эпох», который разместится на молодежной площадке, смогут гости праздника «Купалье» в Александрии. Здесь организуют презентации быта разных времен, рассказали в облисполкоме.
У Магілёўскай вобласці медалістамі сталі больш за 340 выпускнікоў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Сёння ў рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню школы. У Магілёўскай вобласці каля 9,6 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, і больш за 5,6 тыс. маладых людзей скончылі 11-я класы. Пасведчанні асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём уручаць 322 выпускнікам, сярэбраным – 19.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці створаны 731 участак для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной камісіі Валерый Берастаў.
Стала вядомая праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.
Свята народнага касцюма адбудзецца на Купалле ў Александрыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.