Архіў навін

Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 24 ліпеня, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк газеце «СБ. Беларусь сегодня». «Выдаваць сертыфікаты мы пачнём з 24 ліпеня, а па рэзервовых днях - з 29 ліпеня. Абітурыенты паспеюць падаць дакументы для ўдзелу ў конкурсах у ВНУ і каледжы», - сказаў Юрый Міксюк.
У трэцім працоўным семестры, дэвіз якога «#Працуем_разам!», Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе працаўладкаваць каля 3 тыс. хлопцаў і дзяўчат. І хоць афіцыйнае адкрыццё семестра запланавана ў Дзень моладзі, ужо сёння ў студатрадах рэгіёна працуе 100 чалавек. Так, будаўнічы атрад імя К. П. Арлоўскага працуе ў ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга». 30 байцоў занятыя на ўзвядзенні сучаснай лыжаролернай трасы са стрэльбішчам і адміністрацыйным будынкам у Чавусах, жылых дамоў у Магілёве, аграгарадку Вейна і інш.
Першыя донары з Магілёва здалі плазму з антыцеламі да COVID-19. Гэтую частку крыві цяпер пераліваюць пацыентам, якія праходзяць лячэнне, і вельмі спадзяюцца, што яна дапаможа паскорыць працэс выздараўлення. Валянціна Лысава–першая жыхарка рэгіёна, якая стала донарам імуннай плазмы. Пасля каранавіруснай інфекцыі ў яе крыві ўтварыліся імунаглабуліны супраць віруса SARS-CoV-2, які і з’яўляецца ўзбуджальнікам COVID-19. З іх дапамогай імунная сістэма магіляўчанкі змагалася з вірусам. На медыцынскай мове такая плазма называецца реканвалесцэнтнай.
Дзеянне Указа № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» працягнута яшчэ на пяць гадоў. Мэта – комплекснае развіццё сямі сельскіх раёнаў і павышэнне ўзроўню жыцця людзей. Што зроблена за пяць гадоў і якія змены чакаюць паўднёвы ўсход у найбліжэйшую пяцігодку – пра гэта пагаварылі ў студыі праграмы «Днями». Госць – старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
Асабісты прыём грамадзян правядзе 19 чэрвеня з 10.00 да 12.00 у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 35) начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе рэспубліканскі сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам», прымеркаваны да Дня бацькі, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.
Прыём дакументаў у першыя класы школ Беларусі пачнецца 12 чэрвеня, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Кніга «Асіповічы: трагічныя старонкі»выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Пра гэта паведамілі ў выдавецтве.
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык 13 чэрвеня правядзе прамую тэлефонную лінію. У гэты дзень з 9.00 да 12.00 жыхары рэгіёна могуць задаць пытанні па нумары 8 (0222) 31 00 97.
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне пройдзе пад патранатам ЮНЕСКА. «З такой прапановай выступіла міжнародная арганізацыя, і яна знайшла падтрымку Міністэрства культуры», – паведамілі ў аблвыканкаме.
Участковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе ўтвараюцца –не пазней за 24 чэрвеня 2020 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці звярнуць сур'ёзную ўвагу на прамысловыя прадпрыемствы. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў 6 чэрвеня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў Беларусі ва ўмовах пандэміі навучыліся спраўляцца з гэтай праблемай. Больш таго, у краіне не давялося ісці на крайнія меры. Аб гэтым ён заявіў 6 чэрвеня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў троіцкую бацькоўскую суботу запаліў свечкі ў храме Свята-Мікольскага жаночага манастыра ў Магілёве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня ў час рабочай паездкі даў шэраг дадатковых даручэнняў па далейшым развіцці і добраўпарадкаванні Магілёва.
Бабруйскі ўзорны тэатр песні «Шына-най» выпусціў новы кліп сумесна са спеваком Віталем Гардзеем. Ён здымаўся ў горадзе на Бярэзіне і называецца «Спасибо скажем всем».
Сучасны біятлонны комплекс у Чавусах запрацуе да сярэдзіны лета. На новай лыжаролернай трасе змогуць трэніравацца юныя біятланісты з усяго рэгіёна, якія навучаюцца ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. Працягласць трасы–паўтара кіламетра. З яе з’яўленнем у райцэнтры плануецца праводзіць абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па біятлоне, а таксама вучэбна-трэніровачныя зборы.
Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праводзіць лабараторнае тэставанне на інфекцыю COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі ў рэжыме рэальнага часу (ПЛР) на платнай аснове, паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. Лабараторныя даследаванні на інфекцыю COVID-19 праводзяцца для грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацверджанне адсутнасці гэтай інфекцыі.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзяць традыцыйную сумесную акцыю «Летні патруль». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Новы раённы мастацкі музей на месцы ранейшага будуюць у Бялынічах. Аб’ект узводзіцца ў межах падрыхтоўкі горада да Дня беларускага пісьменства, які плануецца правесці ў пачатку верасня.
У гістарычным цэнтры горада Магілёва размешчана Алея Герояў. На ёй увекавечаны імёны 104 Герояў Савецкага Саюза. Тых, хто жыў і нарадзіўся ў Прыдняпроўскім краі. Алея была закладзена ў 1983 годзе, у 2009-м рэканструявана.
У Магілёўскай паліклініцы № 11 пачаў працу новы ліфт–раней у лячэбнай установе ніякіх пад’ёмнікаў не было наогул.
На падставе часткі першай пункта 33 Палажэння парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў і ўнясенні змен і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2016 г.
Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: яно павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, паветраным і самае галоўнае – бяспечным.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, тэрмін, на працягу якога чалавек павінен бесперапынна пражываць у нашай краіне, скарачаецца з 7 да 5 гадоў. Прадугледжваецца ўвесці прынцып уліку найлепшых інтарэсаў дзіцяці пры прыняцці рашэнняў у дачыненні да дзяцей па пытаннях грамадзянства. Спрошчаны парадак набыцця беларускага грамадзянства плануецца даць замежнікам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю.
Самаізаляцыя выклікала ў Інтэрнэце нямала мемаў на тэму чалавека, які пакутуе ад нуды. Аказваецца, нічога не рабіць–таксама так сабе занятак. Аднак у гэты перыяд можна не толькі храбусцець печывам і з раніцы да ночы глядзець серыялы, але і скарыстацца момантам і правесці вольны час з карысцю.
Міністрам архітэктуры і будаўніцтва прызначаны Руслан Пархамовіч. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Пляцоўка для заняткаў вулічнай гімнастыкай адкрыта ў парку 50-годдзя Перамогі ў Быхаве.