Архіў навін

Вучэбна-метадычны збор для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку па пытаннях пажарнай бяспекі «Адзін дзень з жыцця выратавальніка-пажарнага» пройдзе 21 лютага ў Магілёве на базе ПАСА-8 (м-н Спадарожнік). Падчас мерапрыемства вучняў чакае экскурсія па тэрыторыі часці, дзе яны пазнаёмяцца з тэхнікай, вучэбна-матэрыяльнай базай, вольным часам пажарных. Таксама маладыя людзі змогуць прымерыць спецформу ратавальнікаў. Акрамя таго, 12 навучэнцам сярэдніх школ горада ўручаць пасведчанні ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку.
Магіляўчан запрашаюць на адкрыты фестываль ёгі. Мерапрыемства пройдзе 29 лютага на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Спутник» (вул. Якубоўскага, 20). Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарадскога выканаўчага камітэта. Бясплатныя заняткі для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і аматараў спорту правядуць найлепшыя інструктары ёгі Магілёва. Праграмай мерапрыемства таксама запланаваны майстар-класы па розных кірунках. Удзельнікі фестывалю могуць прыйсці на заняткі ў любы зручны час з 10.00 да 21.00. З сабой неабходна ўзяць спартыўную форму.
У Магілёве зменіцца месца рэгістрацыі смерці. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. З 2 сакавіка выдача пасведчання аб смерці і даведкі на пахаванне будзе праводзіцца па адрасе: г. Магілёў, вул. Ленінская, 1 (плошча Славы, будынак ЗАГСа, першы паверх, кабінет № 2). Рэжым работы:– панядзелак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00;– аўторак, чацвер з 8.00 да 20.00;– субота з 8.30 да 17.00;– абед з 13.00 да 14.00 (штодня);– выхадны – нядзеля. Тэл. 22-19-51, 22-60-29.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Фельдман жыве ў вёсцы Акцябрск Клічаўскага раёна. На днях яго наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Шутава. І дапамагла вырашыць некалькі жыццёвых праблем. На пачатак вайны Міхаілу Фельдману было 17 гадоў. Малады хлопец з Клічава пешшу адправіўся на размеркавальны пункт у Оршу. Калі накіравалі ў дзеючую армію – служыў сувязным у Пскоўскай вобласці і ў Прыбалтыцы.
ХІ адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе ў Магілёве з 25 па 29 лютага. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. У спрэчцы за ўзнагароды будуць удзельнічаць атлеты 2004–2005 гадоў нараджэння з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны. Старты адбудуцца ў Доме спорту (пр-т Міру, 8).
У Магілёўскай медыцынскай альма-матэр прайшоў конкурс «Містар каледж». Артыстызм, пачуццё гумару, творчыя, інтэлектуальныя і прамоўніцкія здольнасці дэманстравалі журы і гледачам пяць таленавітых хлопцаў. За званне найлепшага змагаліся Мікіта Палякоў, Вячаслаў Гойшык, Дзмітрый Уласенка, Мацвей Шчаўлінскі і Міхаіл Жарыкаў. Увесь вечар канкурсантам прыйшлося дэманстраваць эрудыцыю, знешнія дадзеныя, імправізаваць, жартаваць, спяваць, танцаваць і пераўвасабляцца.
Забаўляльны шматфункцыянальны цэнтр з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі плануюць пабудаваць на месцы парку атракцыёнаў у Магілёве, – паведаміў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама – галоўны архітэктар горада Уладзімір Скачак.
Насельніцтва Беларусі складае крыху больш за 9,4 млн чалавек. Такія першыя даныя праведзенага ў мінулым годзе перапісу агучыла журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
Турэцкія кампаніі ўпэўнена пашыраюць вытворчасці ў горадзе на Дняпры. Пра гэта сведчаць дакументы, завераныя сёння ў час раённа-гарадскога форума «Магілёў – Амасья».
Рух у тэставым рэжыме маршрутнага таксі № 2Т будзе арганізаваны з 1 па 31 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі гарвыканкама. Транспарт будзе рухацца па схеме маршрутнага таксі № 2 ад прыпынку ААТ «Райаграпрамтэхніка» з заездам па патрабаванні пасажыраў на прыпыначны пункт «Завод “Магілёўтрансмаш”». А далей па вуліцы Крывуліна.
У Магілёве 21 лютага ў сувязі са святкаваннем Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 8.00 да заканчэння ўрачыстых мерапрыемстваў перакрыюць рух па вуліцы Першамайскай ад вуліцы Болдзіна да плошчы Славы. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Гэтую ж тэрыторыю да 8.00 вызваляць ад транспартных сродкаў і абмяжуюць тут стаянку аўтамабіляў.
«Белпошта» праводзіць рэспубліканскі конкурс экалагічнага малюнка сярод жыхароў Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце прадпрыемства. Творчае спаборніцтва стартуе 17 лютага. Прыём работ працягнецца да 1 мая. Прыняць удзел могуць беларусы ва ўзросце ад 14 гадоў. Канкурсантам неабходна прыдумаць і адлюстраваць малюнак на тэму «Захаванне экасістэмы – абарона клімату». Творчая задума можа быць выканана на паперы або ў электронным фармаце ў любой тэхніцы з ужываннем розных матэрыялаў.
Абаненты двух мабільных аператараў атрымаюць СМС падчас праверкі сістэмы апавяшчэння насельніцтва, паведамілі ў МНС. «Сёння стартуе міжведамасная акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Будзе правярацца сістэма абвесткі. Абаненты А1 і МТС атрымаюць СМС», – праінфармавалі ў МНС. Будуць разасланыя паведамленні з тэкстам: «Праводзіцца праверка сістэмы абвесткі, ніякіх дзеянняў не патрабуецца».
Жыхары Магілёўшчыны пералічылі Br81 753 на рахунак Беларускага дзіцячага фондупадчас абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Вынікі падвялі ў абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.
Больш за Br1,6 млн заплацілі за 2019 год у бюджэт жыхары рэгіёна, якія здаюць жылыя і нежылыя памяшканні ў наём. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Як адзначылі суразмоўцы, у параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на Br99 тыс. Усяго на ўліку ў інспекцыях Магілёўшчыны знаходзіцца 9886 такіх грамадзян, што на 574 чалавекі больш, чым у мінулым годзе.
Магілёўскі фестываль навукі збярэ ў Беларуска-Расійскім універсітэце 20–21 лютага больш за 1 тыс.удзельнікаў з сямі краін – Беларусі, Грузіі, ААЭ, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Эстоніі. Пра гэта паведаміў прарэктар па навуковай рабоце ВНУ доктар тэхнічных навук дацэнт Віктар Пашкевіч.
Чацвёра выратаваных, у тым ліку аднагадовае дзіця, – такія вынікі спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. 19 лютага каля 6 гадзін раніцы сям’ю, якая жыве ў прыватным жылым доме па вул. Вясновай у Магілёве, разбудзіў гучны гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка: дом быў напоўнены дымам. 45- гадовы гаспадар, яго 24-гадовы сын разам з жонкай і малым паспяшаліся эвакуявацца. Ніхто не пацярпеў.
У Мінску ўзнагародзілі ўдзельнікаў і пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. У спаборніцтве прынялі ўдзел рэдакцыі перыядычных друкаваных выданняў, электронныя сродкі масавай інфармацыі.
У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры 19–20 лютага пройдзе семінар-практыкум «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктары і майстры раённых дамоў рамёстваў, метадысты цэнтралізаваных клубных сістэм па промыслах і рамёствах, кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчыкі дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў.
Занальныя этапы абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдуць 19–26 лютага ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
Пісьменнікі і журналісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Магілёва 21 лютага напішуць «Беларускую дыктоўку» ў чытальнай зале МДУ імя А.А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Яна пачнецца ў 11.30.
У госці да бабруйскай шматдзетнай сям’і Парфёнавых з падарункамі заглянулі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Рынейская, Уладзімір Гацко, Вера Шырокая, прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна. Для юных жыхароў дома сямейнага тыпу візіцёры перадалі ў дар больш за 150 кніг з архіваў Нацыянальнай бібліятэкі. Літаратура самая разнастайная: пазнавальныя энцыклапедыі, руская, беларуская і замежная класіка, казкі, падручнікі. Дарэчы, у доме сямейнага тыпу любяць чытаць. Тут выхоўваецца 9 дзяцей ад 10 месяцаў да 15 гадоў.
На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 6 і 7 сакавіка адбудзецца прэм’ера аўтарскага спектакля Кацярыны Аверкавай «Без пудры». Спектакль прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.
«Белпошта» прапануе бясплатна адправіць паштоўку да 23 лютага, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Акцыя пройдзе ў некаторых аддзяленнях паштовай сувязі 20 лютага напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Усе жадаючыя могуць набыць тут паштовыя карткі або паштоўкі ў канвертах (да 20 г) і павіншаваць любімых сыноў, унукаў, мужоў, бацькоў, а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі.
Ускладанні кветак і святочныя канцэрты прымяркуюць у Магілёўскай вобласці да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Кіраўнікі мясцовых органаў улады, дэлегацыі прадстаўнікоў працоўных калектываў, ветэранаў вайны і Узброеных Сіл, грамадскасці ўскладуць кветкі і вянкі да помнікаў, а таксама брацкіх магіл абаронцаў Айчыны, абеліскаў і пахаванняў воінаў, якія загінулі ў баях за Радзіму.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучана эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры будаўніцтве ў Магілёве значных дзяржаўных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, запланавана правесці ў Магілёўскай вобласці. На працягу тыдня будуць праходзіць творчыя сустрэчы пісьменнікаў з моладдзю, паседжанні ў бібліятэках, школах.
У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 1 сакавіка пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Двайная гібель –такія трагічныя вынікі 15 лютага. Званок у службу МНС паступіў у 9.34 раніцы – адкрытым полымем гарэў жылы дом па вул. Камарова ў Кіраўску, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. На ложку ў сумежным з падпаленым пакоі без прыкмет жыцця быў знойдзены 64-гадовы гаспадар, побач на падлозе – яго 32-гадовая сужыцелька. Прычыну таго, што адбылося, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.
26 чэрвеня 1944 года немцы адступалі перад імклівым надыходам савецкіх войскаў. Няўхільнай адплатай па ўсёй беларускай зямлі, змятаючы ворага, праходзіла аперацыя «Баграціён». Бясконцыя калоны войскаў і тэхнікі адступалі па ўсіх відах дарог.