Аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя:
Апытанні грамадскай думкі:
Паведамленні:
Утварэнне і дзейнасць тэрытарыяльных камісій
ГРАФІК ПРАЦЫ МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ КАМІСІІ ПА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ:
24 і 31 снежня 2024 г. - з 10 да 18 (перапынак - з 14 да 15 гадзін); 25 снежня 2024 г. - выходны; 1–2 студзеня 2025 г. – выхадны; 4 студзеня 2025 г. - з 10 да 14 гадзін; 5-7 студзеня 2025 г. - выходны; у буднія дні - з 10 да 19 гадзін (перапынак - з 14 да 15 гадзін); у суботу з 10 да 14 гадзін, а 11 і 25 студзеня 2025 г. - з 10 да 19 гадзін (перапынак - з 14 да 15 гадзін), нядзеля - выхадны дзень. Калі апошні дзень падачы дакументаў, неабходных для здзяйснення вызначанага выбарчага дзеяння, прыпадае на суботу ці нядзелю, то ў гэты дзень дзяжурства арганізуецца згодна з рэжымам працы ў будні дзень. Месца размяшчэння камісіі: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 114. Тэл. 8 (0222) 75-13-49 |
Вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў
Выбарчыя фонды
Агітацыя
Гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі прыняты рашэнні аб вызначэнні месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгамі, пікетаваннем), якія арганізуюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх даверанымі асобамі, аб выдзяленні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў, якія найбольш наведваюцца грамадзянамі , для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі.
З рашэннямі можна азнаёміцца на сайтах адпаведных выканаўчых камітэтаў.
Участкі для галасавання
Утварэнне і дзейнасць участковых камісій
Інфармацыя аб парадку і тэрмінах вылучэння прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь▼
У адпаведнасці з артыкулам 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць права вылучаць:
• палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні;
• працоўныя калектывы арганізацый, калектывы структурных падраздзяленняў арганізацый;
• грамадзяне шляхам падачы заяў.
Прадстаўнікоў у склад участковых камісій вылучаюць:
• арганізацыйныя структуры палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў:
кіруючы орган абласной арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання - ва ўчастковыя камісіі, якія ўтвараюцца на тэрыторыі адпаведнай вобласці;
кіруючы орган раённай, гарадской (у горадзе абласнога або раённага падпарадкавання), раённай у горадзе арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання - ва ўчастковыя камісіі, якія ўтвараюцца на тэрыторыі раёна, горада, раёна ў горадзе;
кіруючы орган або сход першаснай арганізацыі палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання - ва ўчастковую камісію ўчастка для галасавання, на тэрыторыі якога размешчана першасная арганізацыя;
• збор працоўнага калектыва арганізацыі або калектыва структурнага падраздзялення, якія налічваюць не менш за 10 працуючых.
• група выбаршчыкаў у колькасці не менш за 10 чалавек - ва ўчастковую камісію ўчастка для галасавання, на тэрыторыі якога яны пражываюць (зарэгістраваны па месцы жыхарства або месцы знаходжання).
Вылучэнне прадстаўнікоў арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, працоўнага калектыва арганізацыі або калектыва структурнага падраздзялення у склад камісіі ажыццяўляецца з ліку сваіх членаў.
Пры вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковай камісіі ў раённыя выканаўчыя камітэты і адміністрацыі раёнаў г. Магілёва і г. Бабруйска, якія ўтвараюць гэтыя камісіі, прадастаўляюцца:
ад кіруючага органа арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, кіруючага органа або сходу першаснай арганізацыі палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання - пратакол (копія пратакола, выпіска з пратакола) пасяджэння кіруючага органа арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, кіруючага органа або сходу пярвічнай арганізацыі палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання;
ад працоўнага калектыва арганізацыі або калектыва структурнага падраздзялення - пратакол (копія пратакола, выпіска з пратакола) сходу працоўнага калектыву;
ад групы выбаршчыкаў - заява.
Пратакол (копія пратакола, выпіска з пратакола), заява аб вылучэнні прадстаўніка ў склад камісіі павінны змяшчаць звесткі, прадугледжаныя часткай сёмай артыкула 35 Выбарчага кодэкса.
Дакументы аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падаюцца у раённыя выканаўчыя камітэты і адміністрацыі раёнаў г. Магілёва і г. Бабруйска пасля ўтварэння ўчасткаў для галасавання (утвараюцца не пазней за 11 снежня 2024 года) па 20 снежня 2024 года ўключна.
Інфармацыя аб утварэнні на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь▼
У адпаведнасці з арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ва ўстаноўленыя выбарчым заканадаўствам тэрміны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўтворана 683 участковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з іх 32 участковыя камісіі ўтвораны ў бальніцах і санаторыях.
Колькасны склад камісій склаў 7165 чалавек,
у тым ліку:
дзяржаўныя служачыя - 277 чалавек;
грамадзяне да 31 года - 421 чалавек;
жанчыны - 5594.
У склад камісій уключаны прадстаўнікі, вылучаныя:
грамадзянамі шляхам падачы заяў - 2091 чалавек;
працоўнымі калектывамі - 955 чалавек;
грамадскімі аб'яднаннямі - 4119 чалавек.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб складах участковых камісій па выбарах Прэзідэнта можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайтах райвыканкамаў і адміністрацый гарадоў Магілёва і Бабруйска.
У адпаведнасці з артыкулам 21 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь з 10 студзеня 2025 г. выбаршчыкі маюць права звярнуцца ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па месцы сваёй рэгістрацыі і ўдакладніць, ці ўключаны яны ў спіс выбаршчыкаў, а таксама праверыць правільнасць указаных аб іх звестак. Пры жаданні прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі выбаршчык мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па месцы пражывання ў перыяд з 10 да 25 студзеня 2025 г. Грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (напрыклад, дагавора найму, зарэгістраванага ў выканкаме, пасведчання аб праве ўласнасці ў дачыненні да нерухомай маёмасці або іншага дакумента, які пацвярджае пражыванне). Участковыя камісіі працуюць: з 10 па 20 студзеня 2025 г. з 17 гадзін да 19 гадзін па будніх днях, з 12 гадзін да 14 гадзін па суботах; для ўчастковых камісій, размешчаных у сельскай мясцовасці: з 21 па 25 студзеня 2025 г. з 12 гадзін да 19 гадзін. У дзень выбараў 26 студзеня 2025 г. уключэнне ў спіс выбаршчыкаў, не зарэгістраваных на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам. |