RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці выбралі лепшых супрацоўнікаў АМАП і ППСМ

У Магілёўскай вобласці выбралі лепшых супрацоўнікаў АМАП і ППСМ. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Аграпрамысловы тыдзень у Беларусі: Дэлегацыя з Расійскай Федэрацыі наведала Кіраўскі раён

У рамках аграпрамысловага тыдня міжнародныя дэлегацыі знаёмяцца з патэнцыялам Беларусі не толькі ў выставачных павільёнах. Напрыклад, Магілёўшчыну наведваюць дэлегацыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі цікавяцца не толькі прамысловымі поспехамі Магілёўшчыны, але і культурна-гістарычнай спадчынай.

У Бабруйску праходзіць міжведамасны семінар па пытаннях ажыццяўлення працэсуальнага кантролю

Міжведамасны семінар па пытаннях ажыццяўлення працэсуальнага кантролю праходзіць у Бабруйску. Арганізатарам тэматычнай сустрэчы выступіў Следчы камітэт. Пра гэта паведамляе sb.by са спасылкай на прэсавую службу Следчага камітэта.

Выпуск 31.05.2024

Беларуская

Магілёўская вобласць актыўна рыхтуецца да правядзення свята «Купалле» ў Александрыі

Магілёўская вобласць актыўна рыхтуецца да правядзення свята «Купалле» ў Александрыі. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок падчас паседжання абласнога аргкамітэта.

Абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш»

Абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» адбудзецца ў Магілёве 17 чэрвеня.

Фестываль пройдзе на базе ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы». Пачатак мерапрыемстваў а 11.00.

Беларуская

Абласны тур «Уладара вёскі»

Абласны тур рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» пройдзе 15 чэрвеня ў амфітэатры аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна. Яго ўдзельнікамі стануць самыя актыўныя сем'і Магілёўшчыны, якія жывуць і працуюць у вёсцы. Пра гэта паведамляе арганізатар конкурса абкам БРСМ.

Беларуская

Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба і праваахоўнікі наведалі знакавыя месцы Магілёўшчыны

Пад эгідай спецыяльнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі імя Канстанціна Уладзімірава нядаўна быў створаны ваенна-патрыятычны клуб «Вышыня», які аб'яднаў 30 хлопчыкаў і дзяўчынак некалькіх школ абласнога цэнтра.

IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь»

Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у IV Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь».

Мэта конкурсу: папулярызацыя ўнутранага турызму і прыцягненне грамадзян да падарожжаў па Беларусі.

Тэма конкурсу ў 2024 годзе: Брэнд Беларусі.

Задачы конкурсу:

Беларуская

Магілёўскія прадпрыемствы ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024» прайшла ў Мінске. У другім конкурсе ў параўнанні з першым колькасць пераможцаў падвоілася. 62 узнагароды былі ўручаны 52 прадпрыемствам прамысловасці.