RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Свята радасці і ўсмешак: моладзь Магілёва павіншавала выхаванцаў Дома дзіцяці

У Магілёве моладзь зладзіла для выхаванцаў спецыялізаванага Дома дзіця для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі яркае свята з гульнямі і майстар-класамі.

Апошні званок празвінеў для выпускнікоў кадэцкага вучылішча

У Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага саюза Яўгена Мікалаенкі прайшло ўрачыстае пастраенне, прысвечанае канцу навучальнага года. Апошні званок празвінеў, у тым ліку, для 40 выпускнікоў.

Музей Славы Магілёўскай вобласці будуюць на Буйніцкім полі (відэа)

Буйніцкае поле - святое месца, прыклад сапраўднага патрыятызму! Гэты мемарыяльны комплекс узведзены ў памяць аб гераічнай абароне Магілёва ў ліпені 1941-га года. Сёння вельмі важна нагадваць: якім коштам дасталася нам мірнае неба. Як напамін і даніна памяці - Музей Славы Магілёўскай вобласці, што будуюць у Буйнічах.

На летніх канікулах у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць больш за 48 тысяч школьнікаў

У перыяд летніх канікулаў 2024 года ў Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць 48,4 тысячы школьнікаў з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Дзень абароны дзяцей у Магілёве адсвяткавалі «Зялёным марафонам»

«Зялёны марафон», прымеркаваны да Дня абароны дзяцей, сабраў 1 чэрвеня ў магілёўскім парку «Падміколле» 1,3 тысячы ўдзельнікаў. Гэта не толькі мясцовыя аматары спорту, але таксама прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі і госці з Расіі.

«Тэлевяршыня-2024»: лепшым журналістам рэгіянальнага тэлебачання стала Віталіна Петрусевіч

Перамогу ў намінацыі «Журналіст рэгіянальнага тэлебачання» ХV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» атрымала рэдактар аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Віталіна Петрусевіч.

«Тэлевяршыня-2024»: лепшы рэгіянальны тэлепраект – «Дарогамі памяці і славы»

Перамогу ў намінацыі «Рэгіянальны тэлепраект» ХV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» атрымала праграма «Дарогамі памяці і славы» тэлерадыёкампаніі «Магілёў».

Цырымонія ўручэння ўзнагарод ХV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» стартавала ў Мінску

У Мінску стартавала цырымонія ўручэння ўзнагарод ХV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня».