Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся 14 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі годных сыноў і дачок. Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц цёпла павіншаваў удзельніц урачыстасці са святам і ўручыў ордэн Маці адзінаццаці жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей.