Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, прайшло на галоўнай сцэне Палаца культуры вобласці.
За высокія дасягненні ў працы, шматгадовую добрасумленную працу, высокія творчыя паказчыкі ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі ўзнагародзілі работнікаў устаноў культуры вобласці.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання адбыўся святочны канцэрт.