У Магілёўскай вобласці сёння праходзіць абласны суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі. У Магілёве масавыя пасадкі арганізавалі адразу на некалькіх пляцоўках. У прыватнасці, кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, намеснікі старшыні аблвыканкама і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харыточнік высадзілі 80 туй каля сярэдняй школы № 46, якая расчыніла дзверы для навучэнцаў у верасні гэтага года. Структурныя падраздзяленні аблвыканкама высадзілі больш за 900 новых дрэў і кустоў на вуліцах мікрараёна Казіміраўка.