XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечаны Году малой радзімы, завяршыў сваю працу. У ім прынялі ўдзел мастакі з Казахстана, Расіі, Украіны, Афганістана, Узбекістана і Паўднёвай Карэі. На працягу дзесяці дзён майстры працавалі на тэрыторыі дзвюх краін – Беларусі і Расіі: на Магілёўшчыне і ў Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-мастацкім і прыродным музеі-запаведніку Паленава. Фінальным акордам жывапіснага форуму стала калектыўная выстава работ, створаных падчас пленэру.