Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе.
Чэмпіён вызначыўся ў апошнім туры, у вочным матчы лідараў турніру «Спартака» і «Сервалюкс-Агра» з Магілёўскага раёна. Шклаўчане дома ўпэўнена перайгралі суперніка – 3:0 і праз 13 гадоў вярнулі сабе залатыя медалі.
Ордэнам маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і горада Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У Беларусі адкрываецца сезон загоннага палявання на капытных жывёл (лася, высакароднага аленя, казулю, дзіка) ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
Паводле даных на 30 верасня, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання вылучылася 70 чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.
Яўрэйскім могілкам у раёне вуліц Нацыянальны спуск і Альчынскага ў Магілёве (мікрараён Юбілейны) прысвоены статус гісторыка-мемарыяльнага месца. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай яўрэйскай суполцы.
Доўгатэрміновыя міжнародныя назіральнікі ад выканаўчага камітэта СНД прыбылі ў Магілёўскую вобласць для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Сёння Размік Хумаран і Марыя Гуцала сустрэліся са старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерыем Бераставым.
Пілотны праект па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Магілёўскай вобласці рэалізуюць пры падтрымцы Сусветнага банка. Для ўдзелу ў ім выбралі каля 100 дамоў – у Магілёве, Бабруйску, Быхаве і Асіповічах.
Месячнік бяспечнай працы пройдзе ў прамысловых арганізацыях рэгіёна з 1 кастрычніка да 1 лістапада. Магілёўскі аблвыканкам звяртае ўвагу на неабходнасць захавання нормаў і правілаў аховы працы ў мэтах захавання жыцця і здароўя.