Фонды Музея гісторыі Магілёва папоўніліся рэдкімі экспанатамі. У іх ліку партрэт Адама Міцкевіча, спісаны з арыгінала ў 1897 годзе, круглая падвеска з выявай ворана, знойдзеная недалёка ад Магілёва. У гэтым жа спісе пячатка-таўро з гербам Ціханавецкіх (шляхецкі род, звязаны з горадам на Дняпры).