Дзень пажарнай службы адзначылі 25 ліпеня ў Магілёве. Адкрыла свята цырымонія прынясення прысягі маладымі работнікамі органаў і абласных падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якая адбылася на тэрыторыі Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці. На пляцоўцы, прылеглай да дыягнастычнага цэнтра і комплексу «Атрыум», для жыхароў сталіцы Прыдняпроўскага краю падрыхтавалі насычаную праграму. Тут адбыліся паказальныя выступленні падраздзяленняў МНС, майстар-клас па аказанні першай медыцынскай дапамогі.