Школьны базар працуе ў Магілёве. Ён размясціўся на пляцоўцы ў парку атракцыёнаў (пр-т Пушкінскі 7). Да 31 жніўня з 11.00 да 19.00 тут можна набыць розныя тавары, неабходныя да новага навучальнага года: ад канцылярскіх прыладаў і школьных ранцаў-заплечнікаў да адзення дзелавога стылю і спартыўнага абутку.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 30 жніўня 2020 года.
«Рыцарскі фэст» прайшоў 2-4 жніўня ў Мсціславе. На свята ў горад над Віхрой прыехалі музычныя і танцавальныя калектывы, народныя ўмельцы, клубы гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі і Украіны.
Старшыні СВК «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна Аляксандру Лапацентаву споўнілася 65 гадоў. Павіншаваць юбіляра са святам прыехалі прадстаўнікі ўлады вобласці і краіны, калегі, сябры і блізкія.
Аграрыі Магілёўскай вобласці сабралі ўраджай збожжавых і зернебабовых больш чым з паловы пасяўных плошчаў (51%), паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
У Чавусах сёння пасля рэканструкцыі адкрыўся раённы Дом культуры. Захаваўшы знешняе гістарычнае аблічча канца 50-х гадоў, будынак стаў падарункам жыхарам райцэнтра да 95-годдзя Чавускага раёна і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Магілёўская вобласць значна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але змагла пераадолець звязаныя з гэтым цяжкасці і сёння дынамічна развіваецца. Больш падрабязна пра становішча гэтага рэгіёна і яго дасягненні — у размове са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, праходзяць 2 жніўня ў Магілёве. Традыцыйна ветэраны паветрана-дэсантных войскаў сабраліся на ўрачысты мітынг на плошчы Славы, ушанавалі памяць Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава, усклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам.