На базе агракамбінатаў «Зара» (Магілёўскі раён) і «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага (Кіраўскі раён) прайшоў абласны семінар-вучоба, прысвечаны падрыхтоўцы да сяўбы азімых.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягвае ажыццяўляць нагляд за ліквідацыяй недахопаў на малочна-таварнай ферме РУП «Вучгас БДСГА» ў аграгарадку Паршына Горацкага раёна. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў КДК Магілёўскай вобласці Вячаслаў Асмалоўскі.
Банк ВТБ (Беларусь) і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт заключылі пагадненне аб прадастаўленні льготных крэдытаў суб’ектам малога прадпрымальніцтва вобласці.
ХК «Магілёў» саступіў моладзевай зборнай Беларусі U20 у першым матчы Кубка Салея. На дамашняй пляцоўцы «львы» прайгралі з лікам 2:4 (2:1, 0:1, 0:2), паведамілі ў прэс-службе нашай дружыны.
Зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «История Могилева: прошлое и современность», якая прайшла ў Магілёве ў чэрвені, апублікаваны ў вольным доступе на сайце Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта расказаў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў.
Адкрыццё пляцоўкі «Яўрэйскі дворык» адбудзецца 4 жніўня на скрыжаванні вуліц Чангарскай і Бахарава ў Бабруйску. У мерапрыемстве прымуць удзел жыхары горада на Бярэзіне, шматлікія госці з Беларусі і замежжа.
Канцэрт майстроў мастацтваў Узбекістана адбыўся 31 ліпеня ў Бабруйску. Артысты выступілі на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.