RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Лагер «Арляня» ў Клімавіцкім раёне плануе прыняць першую групу расійскіх школьнікаў

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Арляня» ў Клімавіцкім раёне плануе ў бягучым годзе прыняць на аздараўленне першую групу расійскіх школьнікаў. Пра гэта паведаміла дырэктар Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Рэгіна Аляксеенка.

Свята «Александрыя збірае сяброў» пройдзе ў Шклоўскім раёне 6-7 ліпеня

Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 6-7 ліпеня. Пра гэта паведаміў сёння начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алег Стальмашок падчас рабочага пасяджэння, дзе разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення фестывалю.

Больш за 1 тыс. га балот адноўлена ў Магілёўскай вобласці на працягу года

Больш за 1 тыс. га дэградаваных і неэфектыўна асушаных балот адноўлена ў Магілёўскай вобласці на працягу года ў выніку рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Стацыянарныя ўстановы сацабслугоўвання Магілёўскай вобласці занялі прызавыя месцы ў рэспубліканскім конкурсе

Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання Магілёўскай вобласці занялі прызавыя месцы ў Рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, дзяцей-інвалідаў на самую лепшую пастаноўку работы па абслугоўванні, стварэнні здаровых і бяспечных умоў іх пражывання, ахове працы па выніках 2018 года.

Дабрачынныя «Еўрапейскія забегі» #velcombegom пройдуць у Магілёўскай вобласці разам з эстафетай «Полымя свету»

У Брэсце 12 мая пачала сваё «бегавое» падарожжа па краіне эстафета «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў, а разам з ёй стартавалі і «Еўрапейскія забегі» #velcombegom. Гэта вялікі дабрачынны праект у дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі, які сёлета стаў, па сутнасці, параскладнікам II Еўрапейскіх гульняў.

Апошні званок празвініць для 15,8 тыс. выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці

Апошні званок празвініць для 15,8 тыс. выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.