RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Курэнне ва ўсіх беларускіх пасажырскіх паяздах будзе забарона з 27 ліпеня

Курэнне ва ўсіх беларускіх пасажырскіх паяздах будзе забаронена з 27 ліпеня, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.

Спецпалосы для транспарту II Еўрапейскіх гульняў выдзеляць на пр.Дзяржынскага, Пераможцаў і вул.Няміга ў Мінску

Спецыяльныя палосы для транспарту II Еўрапейскіх гульняў выдзеляць на праспектах Дзяржынскага і Пераможцаў, а таксама на вуліцы Няміга. Аб гэтым у прэс-цэнтры выдавецкага дома «Беларусь сёння» заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун.

ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў 17 лістапада, сенатараў - 7 лістапада

ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада, членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху стартуе ў Бабруйску 28 мая

Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху адбудзецца ў Бабруйску 28 мая – 1 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У Клімавіцкім раёне патанула трое дзяцей

У Клімавіцкім раёне на вадаёмах патанула трое дзяцей. Клімавіцкі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па названых фактах.

Магілёўская арт-каманда па футболе пазмагаецца ў юбілейным матчы з юнацкай зборнай навучэнцаў устаноў адукацыі горада

Магілёўская футбольная каманда «Днепр Stars», у склад якой уваходзяць артысты, работнікі рэгіянальнага тэлебачання, фатографы і прадстаўнікі іншых творчых прафесій, правядзе юбілейны матч 31 мая на стадыёне «Спартак». Супернікам арт-суполкі стане юнацкая зборная каманда навучэнцаў устаноў адукацыі горада на Дняпры. Гульню прымяркуюць да Дня абароны дзяцей.

Найлепшыя дваровыя каманды Магілёўскай вобласці пазмагаюцца ў футбольным турніры «Скураны мяч»

Абласныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч» пройдуць з 29 мая па 2 чэрвеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў абласным вучэбна-метадычным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва.