RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Міхаіл Русы сустрэўся з будучымі кіраўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый і кадравым рэзервам Магілёўскага аблвыканкама

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы сустрэўся з будучымі кіраўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый і кадравым рэзервам Магілёўскага аблвыканкама. Мерапрыемства адбылося ў межах выязнога семінара.

Бабруйчане сталі абсалютнымі пераможцамі міжнароднага турніру знаўцаў хрысціянскай культуры

У Гомелі завяршыўся VI Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР» для знаўцаў асноў хрысціянскай культуры. Найлепшай знаўцай у гэтым годзе прызнана каманда «Соль зямлі» Бабруйскай епархіі. Пра гэта паведаміў сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сяргей Каравінскі.

Фестываль «Залатая пчолка» спрыяе ўмацаванню культурных сувязяў паміж краінамі – Леанід Заяц

У Клімавічах адбылося ўрачыстае адкрыццё XVIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». На чатыры дні горад стане сталіцай свята дзяцінства, дружбы і творчасці, якое сабрала калектывы з 8 краін – больш за 700 удзельнікаў.

«Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў Магілёў 30 мая

«Полымя свету» прыбудзе ў Магілёў 30 мая. Сімвал маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў Магілёўшчына сустрэне на Буйніцкім полі. Факеланосцамі стануць знакамітыя магілёўцы і прафесійныя спартсмены.

Малочная прадукцыя «Бабушкиной крынки» паступіла ў магазіны кітайскай правінцыі Цзянсу

Малочная прадукцыя «Бабушкиной крынки» паступіла ў магазіны кітайскай правінцыі Цзянсу – пабраціма Магілёўскай вобласці, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст-2019» плануецца правесці ў Мсціславе 2-3 жніўня

Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст-2019» плануецца правесці ў Мсціславе 2-3 жніўня. Пра гэта паведаміў метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай і культурна-масавай работы РЦКіНТ Анатоль Вольскі.