RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Белтэлерадыёкампанія пакажа ўвесь маршрут эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў

Журналісты АТН Белтэлерадыёкампаніі правядуць тэлегледачоў па ўсім маршруце эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Забарону на наведванне лясоў увялі ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці

Забарону на наведванне лясоў увялі ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў васямнаццаці раёнах Магілёўскай вобласці

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 18-ці з 21 раёна Магілёўскай вобласці.

У Слаўгарадзе ўшанавалі подзвіг ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі

На алеі Памяці пахаваных вёсак Слаўгарада сёння прайшоў мітынг-рэквіем «Доўгае рэха Чарнобыля», прысвечаны 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Магілёўскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, ліквідатары наступстваў катастрофы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасць і моладзь. Яны ўсклалі вянкі і жывыя кветкі да памятнага знака і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці за выратаванне іншых людзей і зямель.

Праграма мерапрыемстваў да свята працы ў Бабруйску

 

11.00 – спартыўнае мерапрыемства «#ВелаБабруйск»

пас. Яловікі (Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні г. Бабруйска «Вечны агонь») – вул. Мінская – вуліца Карбышава – дзяржаўная ўстанова «Хакейны клуб “Бабруйск”».