Мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адбыўся 22 лютага на плошчы Славы ў Магілёве. Кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, навучальных устаноў, ветэраны вайны і Узброеных Сіл, грамадскасць усклалі кветкі і вянкі, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто загінуў, абараняючы ў розныя гады Айчыну.