RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпуск 21.07.2023

Беларуская

Магілёўскі ЦАР абараніў званне чэмпіёна Беларусі па пляжным футболе

Магілёўскі ЦАР абараніў званне чэмпіёна Беларусі па пляжным футболе.

Унікальны праект у гарадской бальніцы

Паднімаць на новую прыступку якасць аказання медыцынскай дапамогі не толькі на ўзроўні сталіцы, але і абласных цэнтраў - сур'ёзная задача. У Магілёве пабудавалі новы інфекцыйны корпус бальніцы № 1, кардыялагічны корпус у абласной бальніцы, а сёння вядзецца будаўніцтва корпуса экстранай хірургіі цэрэбра-кардыяваскулярнай паталогіі ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Аб апошнім - у нашым матэрыяле.

Вялікае свята арганізуюць ратавальнікі да юбілею пажарнай службы ў Магілёве

Вялікае свята арганізуюць ратавальнікі 25 ліпеня ў Магілёве да 170-годдзя пажарнай службы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Асабісты прыём грамадзян правядзе 30 жніўня начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама

Асабісты прыём грамадзян правядзе 30 жніўня начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Мураўёў. Прыём будзе праходзіць з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 63а).

Анатоль Ісачанка: хоць надвор'е і ўносіць свае карэктывы, але істотнага ўплыву яны не аказваюць там, дзе выконваецца тэхналогія

У Магілёўскай вобласці падлягае ўборцы 322тыс. га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы на зерне, грэчкі, проса), 48 тыс. га - азімага рапсу. Ва ўборачнай кампаніі будзе задзейнічана больш за 1 тыс. збожжаўборачных камбайнаў. Аб гэтым у час селектарнай нарады з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Аляксандр Лукашэнка: жніво - гэта наш харчовы фронт, а на вайне перамагае той, хто лепш падрыхтаваны

Жніво для беларусаў - гэта харчовы фронт, а на вайне перамагае той, хто лепш падрыхтаваны. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі.