RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Удзельнікі саюзнага патрыятычнага маршу-эстафеты «Наша Вялікая Радзіма» наведалі Магілёў

Маштабную копію Сцяга Перамогі разгарнулі сёння на плошчы Славы ў абласным цэнтры. Магіляўчане прымалі актывістаў саюзнага патрыятычнага маршу-эстафеты расійскага праекта «Наша Вялікая Радзіма».

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Перамогі, пройдзе ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 5 мая

Урачыстае мерапрыемства «Памяці загінуўшых будзем вартыя», прымеркаванае да Дня Перамогі, пройдзе 5 мая ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта расказалі ва ўстанове дадатковай адукацыі.

Падчас мерапрыемства пройдзе ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла «Дзецям вайны».

30-годдзе Узорнай студыі класічнай гітары «Рэнесанс» адзначаць у Магілёве 12 мая

Юбілейная канцэртная праграма «Свет музыкі - мастацтва чараўніцтва», прысвечаная 30-годдзю Узорнай студыі класічнай гітары «Рэнесанс» адбудзецца 12 мая ў 18.00 у актавай зале ГУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» Магілёва. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.

Помнік загінуламу ў баях герою ўстанавілі ў Краснапольскім раёне (відэа)

Супрацоўнікі Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў дапамаглі ўсталяваць помнік ураджэнцу Краснапольскага раёна, які загінуў у баях за вызваленне Беларусі. Помнік чырвонаармейцу з'явіўся на могілках каля вёскі Забор'е.

Музей Масленікава запрашае ў выходныя дні на інтэрактыўныя заняткі

Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на «Музейныя сустрэчы па выхадных».

У суботу, 6 мая з 13:00 да 14:00 пройдзе інтэрактыўны занятак «Што мы ведаем пра грошы?» (6+).

Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў будуць сфарміраваны да 1 лістапада

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў журналістам аб падрыхтоўцы да Адзінага дня галасавання.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб завяршэнні перыяду ўздыму захваральнасці на ВРІ і COVID-19

Міністэрства аховы здароўя заявіла аб завяршэнні перыяду ўздыму захваральнасці на ВРІ і COVID-19. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.