Пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, прадугледжана, што палову грашовых сродкаў, заробленых у дзень правядзення суботніка-2023, у тым ліку на працоўных месцах, плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці, размешчанага ў Калінкавіцкім раёне. Гэты лагер праіснаваў усяго дзесяць дзён, але стаў адным з самых страшных увасабленняў генацыду беларускага народа - з дапамогай бактэрыялагічнай зброі.