RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Сайт Магілёўскага аблвыканкама заняў I месца ў XX Юбілейным конкурсе «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2023»

Сайт Магілёўскага аблвыканкама стаў пераможцам XX Юбілейнага конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2023». I месца сярод гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў у намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады» інфармацыйны рэсурс (mogilev-region.gov.by, распрацоўшчык - Магілёўскі рэгіянальны інфармацыйны цэнтр) займае другі год запар. Узнагароду конкурсу сайт атрымлівае ўжо шосты раз.

Каля 160 тысяч метраў квадратных дарожнага палатна запланавана адрамантаваць у Магілёве на гэты сезон (відэа)

Каля 160 тысяч м² дарожнага палатна запланавана адрамантаваць у Магілёве на гэты сезон. На бягучы рамонт сёлета з мясцовага бюджэту зрасходавана больш як Br11,5 млн. Рамонт вядзецца па комплекснаму плану добраўпарадкавання Магілёва.

За тры гады Чэрыкаўскаму лясгасу перадалі больш за 1,1 тыс. га пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый

За апошнія тры гады Чэрыкаўскаму лясгасу перадалі больш за 1,1 тыс. га тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Пра гэта расказаў дырэктар лясгаса Аляксандр Жэбін.

Адукацыйны брэнд краіны: у Магілёве адзначаюць 50-годдзе з дня заснавання БДУТ

У Магілёве праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 50-годдзя з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Кульмінацыяй свята стаў збор працоўнага калектыва, студэнтаў і выпускнікоў.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў БДУТ з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі працягваецца (відэа)

Працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя маніторыць стан тэрыторый сельгаспрадпрыемстваў каля грамадскіх месц і ўздоўж дарог. Абласная група правяла абследаванне 10-ці раёнаў вобласці. Характар забруджвання аднолькавы - бытавое смецце.

Моладзь Магілёўшчыны прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

Атрад БРСМ на чале першага сакратара Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Аляксандра Саксонава, прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу».