Праваслаўныя вернікі 19 студзеня святкуюць Вадохрышча. Асвячоную ваду магілёўцы могуць набраць ва ўсіх храмах, а акунуцца ў палонку ў спецыяльна абсталяваных месцах. Людзі па традыцыі звязваюць са святам надзеі на выздараўленне, збавенне ад фізічных і душэўных хвароб.